17 траўня ў Мінску ў межах фестывалю «Самаход-2014» адбудуцца лекцыі на тэму падарожжаў

10.05.2014 - Новости

17 траўня ў Мінску ў межах фестывалю «Самаход-2014» адбудуцца лекцыі на тэму падарожжаў

17 траўня ў межах фестывалю мабільнасці «Самаход-2014» на мінскай пляцоўцы «Дом Фішара» адбудзецца серыя лекцый і прэзентацый на тэму падарожжаў, паведамляе Generation.by.

Як спланаваць танную, але ад гэтага не меней займальную паездку? Ці можна з дзецьмі з лёгкасцю падарожнічаць па свеце? Наколькі выгодна ў Беларусі ўзяць аўтадом у арэнду і махнуць на адпачынак? Ці далёка з’едзеш на ровары ў Еўропу?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце атрымаць на трэцім штогадовым фэсце «Самаход-2014» у «Доме Фішара».

«Самаход» пачнецца з майстар-класа для travel-журналістаў, якія толькі пачынаюць свой шлях па свеце турыстычных артыкулаў. Аповед будзе дапоўнены гісторыямі з асабістага досведу спікера і практычнымі заданнямі. Наступныя лекцыі мерапрыемства будуць прысвечаныя танным вандроўкам па Еўропе, ад звычайных да роварных і нават караванных, а таксама пытанням бяспекі і атрымання віз для іх.

Праграма фестывалю:

  • 12.00–13.30. Майстар-клас для travel-журналістаў – працягвайце вандраваць у сваіх артыкулах! Вядучая – практыкуючая трэвэл-журналістка Таццяна Данілушкіна (пры падтрымцы партала падарожжаў Traveling.by);
  • 14.00–14.30. Прэзентацыя ад кампаніі «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!»: візы – не перашкода вандроўкам!
  • 14.40–15.30. «З дзіцём хоць на край свету» – інтэрактыўная лекцыя ад Posvetu.by;
  • 15.40–16.30. «Сямейны караванінг і аўтатурызм, кемпінгі і эканомія рэсурсаў у падарожжах» – інтэрактыўная лекцыя на тэму «Дом на колах» ад Caravaning.by;
  • 16.40–17.10. «Як вандраваць на ровары па Еўропе» – інтэрактыўная лекцыя Green-journey.com;
  • 17.20–18.00. «Як падарожнічаць танна» – бліц-відэа з каментарамі эксперта OpenEurope.by.

«Самаход-2014» – гэта фестываль кампаніі «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!», які ладзіцца з 2012 года. З тых часоў у межах фестывалю каля дзясятка мерапрыемстваў самай рознай скіраванасці.

Сёлетні майстар-клас, гутаркі з экспертамі і шмат іншых цікавых сюрпрызаў чакаюць наведвальнікаў 17 траўня ў Мінску ў «Доме Фішара» на пр. Незалежнасці, 84а.

Уваход вольны. Кава і гарбата – бясплатна.

Рубрики: К Сведению

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах