https://www.traditionrolex.com/8
<p>Турыст-іншаземец, прыехаўшы ў Беларусь, пачынае шукаць, дзе б падсілкавацца ці купіць сувеніраў, і сутыкаецца з неабходнасцю даведацца назву той кавярні ці крамы, дзе ўсё гэта можна знайсці. Падчас пошуку госць зусім не адчуе каларыту нашай мовы, бо назва гэтая напісана і гучыць па-руску. Вось так і адбываюцца смешныя выпадкі, калі пра Беларусь іншаземцы кажуць, што «гэта недзе ў Расіі». Няўжо прыемна, калі староннія не бачаць розніцы паміж нашай краінай і краінай-суседкай?</p>

Штодня большасць нашых суайчыннікаў купляе прадукты ў «магазине», а не ў краме, стрыгчыся ходзіць у «парикмахерскую», праводзіць вечары ў «кафе». Здавалася б, засілле шыльдаў і надпісаў па-руску на вуліцах беларускіх гарадоў даўно ўжо нікога не здзіўляе, а тым больш — не абурае. Аказалася, гэта не зусім так. У рэдакцыю «Звязды» даслала ліст Таццяна Іванаўна Міхасенка са сталіцы. І хоць напісаны ён быў на рускай мове, давялося прачытаць там наступнае: «А дзе надпісы на беларускай мове? Праехаўшы па Мінску, ці шмат іх знойдзеш? Дзе ж у такім выпадку нашы гонар і годнасць?»

У кампаніі «БелРэкламаСфера» (сярод кліентаў — група кампаній «Сквірэл», універсам «Рублёўскі», многія
іншыя вядомыя кампаніі і буйныя банкі), якая з 2007 года займаецца вытворчасцю вонкавай рэкламы, у тым ліку і шыльдаў, на пытанне карэспандэнта пра замоўленыя шыльды на беларускай мове так і не змаглі прыгадаць ніводнага прыкладу. Па словах дырэктара ТАА «БелРэкламаСфера» Паўла Макарчанкі, за ўвесь час працы на беларускай мове яны рабілі хіба што шыльдачкі адміністрацыйнага характару для розных устаноў.

Што ж, надпісы на беларускай мове ў горадзе яшчэ можна сустрэць – назвы вуліц і некаторых устаноў, мемарыяльныя дошкі на дамах. Да таго ж — білборды з беларускамоўнай рэкламай прадукцыі сусветна вядомых кампаній. Выглядае гэта прыгожа, нават з адценнем нейкай элітарнасці. Тым не менш такія прыклады ўключаць у матэрыял не стала. Як ні круці, мова на білбордах — перш за ўсё ўдалы піяр-ход.

А вось шыльды на будынках тых жа крам ці цырульняў, напісаныя па-беларуску, — зусім іншая справа. Чаму менавіта на іх вырашана было звярнуць увагу? Па-першае, ёсць шмат людзей, якім прыемна і патрэбна паўсюдна адчуваць прысутнасць роднай мовы і культуры. Па-другое, калі глядзець на гэтае пытанне больш практычна, то дастаткова ўявіць, як турыст-іншаземец, прыехаўшы ў Беларусь, пачынае шукаць, дзе б падсілкавацца ці купіць сувеніраў, і сутыкаецца з неабходнасцю даведацца назву той кавярні ці крамы, дзе ўсё гэта можна знайсці. Падчас пошуку госць зусім не адчуе каларыту нашай мовы, бо назва гэтая напісана і гучыць па-руску. Вось так і адбываюцца смешныя выпадкі, калі пра Беларусь іншаземцы кажуць, што «гэта недзе ў Расіі». Няўжо прыемна, калі староннія не бачаць розніцы паміж нашай краінай і краінай-суседкай?

Зразумела, на старонках газеты не змесціш усіх шыльдаў на беларускай мове, якія існуюць у Мінску, хоць іх, відавочна, няшмат. Працэс падрыхтоўкі гэтага матэрыяла чымсьці нагадваў паход у грыбы. Тут які галоўны прынцып? Калі будзеш уважлівым, абавязкова нешта знойдзеш. Вось і давялося быць уважлівай і насіць з сабой фотаапарат не адзін дзень. У выніку магу сказаць вось што: большасць шыльдаў, напісаных па-беларуску, якія сустракала на мінскіх вуліцах, — гэта «спадчына» з савецкіх часоў ці 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэта відаць перш за ўсё па вонкавым выглядзе шыльдаў. І ніякія дадатковыя каментарыі тут не патрабуюцца. Яшчэ адна катэгорыя шыльдаў на беларускай мове — кавярні ці рэстараны, дзе канцэпцыя заснавана на адметнасцях беларускай культуры.

Не будзем браць у разлік усім вядомыя шыльды на беларускай мове накшталт «Кнігарні» на галоўным праспекце ці ўжо даволі разрэкламаванай беларускамоўнай кавярні, якая нядаўна з'явілася ў сталіцы. Раёны-кварталы таксама могуць здзівіць веданнем роднай мовы, хай сабе і «шыльдавым». Здзіўлялі ніжэйпрыведзеныя прыклады кожны па-свойму...

20lis-3

Універсам з няхітрай назвай «Звычайны» (фота 1). Пабачыць прадуктовую краму з такой шыльдай давялося на Лагойскім тракце. Слова «звычайны» — хоць і беларускае, але чуць яго ў назве крамы ну вельмі ўжо нечакана. Здаецца, наадварот, у бітве за пакупнікоў павінна ўхваляцца выключнасць і непаўторнасць. Думаю, пакінем гэта на сумленні таго, хто гэтую назву прыдумляў. Тым больш што людзі яе ўсё роўна, здаецца, не памятаюць. Калі адышла трохі і паспрабавала пацікавіцца ў мінакоў, дзе тут універсам «Звычайны», у адказ усе толькі паціскалі плячыма. «А што вам купіць трэба? Тут жа вунь яшчэ магазін ёсць. Зайдзіце», — нарэшце зжалілася нада мной нейкая бабулька і паказала акурат у бок «Звычайнага».

«Набудзьце, калі ласка!», «Трыкатаж, адзенне, калыскі!» (фота 2)... Такія надпісы пабачыла зноў жа на Лагойскім тракце. На гэты раз беларуская мова знайшлася на вітрынах камісійнай крамы. Праўда, шыльда сцвярджала, што гэта «Комиссионный магазин» і выглядала значна больш новай, чым аздабленне вітрыны. Нават і не зразумееш адразу, чаму тут дзівіцца: ці то «мірнаму» суседству моўнай разнастайнасці ў афармленні крамы, ці загадкавым віражам лёсу, які гэтае суседства забяспечыў.

На адрэзку вуліцы Ульянаўскай ад стадыёна «Дынама» і да вакзала з шыльдамі па-беларуску на першы погляд неяк негуста. Але тут на табе — на адным будынку бачу ажно тры шыльды на беларускай мове: «Ламбард», «Ювелірная крама», «Ювелірная майстэрня» (фота 3). Вырашыла зноў жа пацікавіцца ў мінакоў, дзе тут ювелірная крама. Пачала пытацца. У выніку, тры разы мяне адпраўлялі прайсціся да праспекта Незалежнасці, адзін раз — пад'ехаць два прыпынкі на трамваі і двойчы — «пашукаць што-небудзь» у гандлёвым цэнтры «Сталіца».

Гэтую шыльду крамы з лаканічнай назвай «Адзенне» сфатаграфавала на вуліцы Сурганава (фота 4). Названай шыльдзе па праве належыць званне самай «маладой» з усяго спіса. Прынамсі, па знешнім выглядзе гэта адразу зразумела. «Адзенне» на Сурганава — гэта сэканд-хэнд. Вырашыла зайсці і паглядзець: можа, беларуская мова існуе ў гэтай краме не толькі на шыльдзе? Што здзівіла (хоць прадаўцы з пакупнікамі размаўляюць па-руску), інфармацыя пра новыя паступленні, якую ў той дзень я пабачыла ля касы, таксама была напісана на беларускай мове.

Ганна ГАРУСТОВІЧ
Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8