https://www.traditionrolex.com/8
<p>Яе ўладальніца атрымала букет руж ад польскага консула ў Мінску</p>

Польскія консульствы ў Беларусі выдалі сёлета 300 тысяч віз. Атрымальніцай 300-тысячнай візы стала 34-гадовая жыхарка Мінска, якая займаецца бізнэсам.

Наталля Шкулепа разам з візай атрымала букет руж. У сімвалічнай урачыстасці ўручэння 300-тысячнай візы ўдзельнічаў і кіраўнік консульскага аддзела Пасольства Польшчы ў Мінску Томаш Янік.

У інтэрв'ю Польскаму радыё дыпламат зазначыў, што гэты год будзе рэкордным па колькасці выдадзеных віз. Летась за ўвесь год польскія консульствы ў Беларусі выдалі 300 тысяч віз. Сёлета ж гэты паказчык быў перавышаны яшчэ ў лістападзе.

https://www.traditionrolex.com/8