https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Мастацкім музеі адбылося свята Бажале нуво, традыцыйнага французскага маладога віна, вырабленага з вінаграду гатунку «гамэ»<span id="ctrlcopy">. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі музей, пасольства Францыі, Беларуская асацыяцыя настаўнікаў французскай мовы, а таксама міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Тэатро»<span id="ctrlcopy"><br /></span></span></p>

30 лістапада, хоць і не ў трэці чацвер, як належыць, а ў пятую пятніцу месяца, Бажале нуво прыбыла ў Беларусь. У Мастацкім музеі адбылося свята Бажале нуво, традыцыйнага французскага маладога віна, вырабленага з вінаграду гатунку «гамэ», паведамляе «Наша Нiва».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі музей, пасольства Францыі, Беларуская асацыяцыя настаўнікаў французскай мовы, а таксама міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Тэатро». Дарэчы, свята віна было праведзена ў рамках выставы «Мастакі парыжскай школы з Беларусі», бо віно — неад’емная частка культуры Францыі, якая стала другой радзімай для Марка Шагала, Хаіма Суціна, Пінхуса Крэменя, Восіпа Любіча.

Аматараў віна сабралося няшмат. Мабыць, цана на квіток — 150 тысяч — была за высокай для беларусаў. Але тых, хто ўсё ж прыйшоў, чакала маса цікавостак: гэта і выступленне вучаніц факультэта французскай мовы МДЛУ, і імпрэза ад «Тэатро», і дэгустацыя Бажале нуво — віна, якое, па словах беларускага самелье Аляксея Міхальчыка, вельмі цяжка дастаць у Беларусі.

1

Афіцыянты рыхтуюць дэгустацыю Бажале нуво.

2

Свята маладога французскага віна Бажале нуво адбылося ў «Парыжскай кавярні» ў Мастацкім музеі ў Мінску.

3

Выступленне студэнтак факультэта французскай мовы МДЛУ.

Сапраўднай «зоркай» вечара стала з’яўленне пасла Францыі ў Беларусі Мішэля Рэнэры. Яму выпаў гонар адкаркаваць першую бутэльку Бажале нуво. Як высветлілася, Мішэль Рэнэры прывёз з сабой свой, французскі штопар, але вырашыў скарыстацца наяўным беларускім.

4

Пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры адкаркаваў першую бутэльку Бажале нуво. 

5

Сапраўдная дэгустацыя адбываецца ў тры этапы: спачатку ацэнка колеру, затым водару і толькі ў канцы — смаку.

7

У выніку, як у той «Брыльянтавай руцэ», выйшла тэхнічная замінка. Адкаркаваць бутэльку ўдалося не адразу: Рэнэры і Міхальчык, які яму дапамагаў, наракалі на нязручную бутэльку, а канферансье — на штопар.

6

На этыкетцы другой бутэлькі Рэнэры пакінуў свой аўтограф, і яе амаль адразу прадалі на імправізаваным аўкцыёне. Пераможца заплаціў 1 100 000 рублёў. Усе грошы пойдуць у фонд музея.

8

9

10

11

Свята Бажале нуво — выдатны прыклад, калі добры маркетынг можа выратаваць нават не вельмі якасны прадукт. Справа ў тым, што з вінаграду «гамэ», які традыцыйна вырошчваюць у вобласці Бажале ў Бургундыі, віно атрымліваецца «так сабе». У адрозненне ад сваіх «калег» з Бургундыі і Бардо Бажале нуво не прыстасавана для вытрымкі, дрэнна захоўваецца і амаль не мае ў сваім складзе танінаў. У той жа час Бажале нуво хутка выспявае, мае лёгкі прысмак з ягаднымі і фруктовымі адценнямі і смачнае зусім маладым, адразу пасля завяршэння ферментацыі.

12

За невялікія грошы можна было замовіць свой партрэт маладым беларускім мастакам.

13

14

Кемлівыя вінаробы Бажале ператварылі мінусы ў плюсы, а плюсы — у яшчэ большыя плюсы і заснавалі свята маладога віна Бажале нуво. Бажале нуво спраўляюць у трэці чацвер лістапада. Менавіта гэтым днём, пасля 12-й гадзіны ночы, віно трапляе ў продаж. Гэты дзень устаноўлены спецыяльным законам. Сёння Бажале нуво святкуюць больш чым у 100 краінах свету. Францыя прасоўвае сваю культуру. Як сказаў «Нашай Ніве» Аляксей Міхальчык, Бажале нуво вырабляецца ўдвая больш, чым любых іншых він Бардо ці Бургундыі, але праз сваю шалёную папулярнасць ды невялікую цану гэтае віно доўга не застойваецца на прылаўках.

Фота і тэкст Кірылы Хілько

https://www.traditionrolex.com/8