Гродзенскі Фарны касцёл у небяспецы?

04.12.2012 - Новости

Гродзенскі Фарны касцёл у небяспецы?

Вялікая шчыліна на фасадзе галоўнага касцёла горада прыцягвае ўвагу як спецыялістаў, так і звычайных мінакоў.  Са слоў пробашча касцёла а. Яна Кучынскага шчыліны з’явіліся каля 7 год таму – акурат пасля сумна вядомай «рэканструкцыі» Савецкай плошчы

Вялікая шчыліна на фасадзе галоўнага касцёла горада прыцягвае ўвагу як спецыялістаў, так і звычайных мінакоў, паведамляе «Твой стыль».

Са слоў пробашча касцёла а. Яна Кучынскага шчыліны з’явіліся каля 7 год таму – акурат пасля сумна вядомай «рэканструкцыі» Савецкай плошчы.

Адметна тое, што ў іншых частках касцёла падобных з’яў не заўважана – толькі ў фасаднай, якая прылягае да плошчы…

1

«Перад касцёлам была выкапаная вялізная яма  ў 2005-2006 гг., – расказвае айцец Ян. – Мажліва гэта акурат і паўплывала на парушэнне грунту. А ў выніку зрушыліся фундаменты, і мы маем тое, што маем».

2

У той жа перыяд, са словаў пробашча, дзяржаўныя архітэктары прапаноўвалі ўсталяваць сваі перад фасадам касцёла для ўтрымання грунту. Але як? Забіць альбо «заліць», як у выпадку з Каложай? Невядома.

3

4

Пакуль на шчылінах замацаваныя адмысловыя паперкі-«маячкі»: калі шчыліна пашыраецца – маячок рвецца. Гэта адзіны спосаб адсачыць працэсы, якія адбываюцца з будынкам.

Аднак гісторык архітэктуры Ігар Трусаў бачыць прычыны ў іншым:

«Першая праблема ў нашым горадзе – парушэнне гідраізаляцыі будынкаў у цэнтры горада. Прычына – высокі ўзровень тратуараў, які павышаецца на 10–15 см з кожнай чарговай перакладкай вуліцы. У выніку падвалы застаююца сырымі, а падвалы – гэта нясучыя сцены і фундаменты…»

Па меркаванні гісторыка, падобныя праблемы ёсць не толькі ў касцёла, але і ў шматлікіх іншых старых будынкаў у цэнтры:

«Ёсць тэхналогіі, якія дазваляюць палепшыць стан фундаментаў, але гэта вельмі дорага», – некалькі разоў паўтарыў Трусаў у канцы размовы.

Антон Астаповіч, старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў, сітуацыю каментаваць адмовіўся ў прынцыпе:

«Каб нешта каментаваць, фотаздымкаў недастаткова. Тут трэба дасканала ведаць аб’ект і працэсы, якія адбываюцца на аб’екце. Для пэўных вывадаў трэба заключэнні інжынераў-абследавацеляў, фізіка-хімічныя дадзеныя, трэба валодаць элементарнай геалогіяй – сітуацыяй па грунтах».

Найбольш разгорнуты каментарый нам удалося атрымаць ад архітэктара, спецыяліста па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Андрэя Шулаева (Мінск):

«Прычына гэтай шчыліны – распаўзанне перамычкі над вакном, а вось прычына распаўзання можа быць наступнай: прасадка падмуркаў злева ці справа ад шчыліны».

Са словаў архітэктара, сапраўдных прычын прасадкі падмуркаў не так шмат:

1. Падмыўка падмурка падземнымі водамі (у тым ліку пры непісьменна зробленай дажджавой каналізацыі ці проста працякаючай трубе).

2. Падрубка якой-небудзь сцяны ў касцёле і найперш у сутарэннях.

3. Правал скляпення, аркі.

4. З’яўленне новай вялікай нагрузкі, якая прывяла да прасадкі, правалу.

5. Зніжэнне падпору грунта пры сцяне касцёла (яма ці траншэя каля сцяны).

Андрэй Шулаеў настойвае на тым, што шчыліна ідзе ад зямлі і таму варта пашукаць яе працяг на падлозе:

«Можаце быць пэўныя – шчыліна працягваецца і пад зямлёй  ды можа быць шырэйшаю, чым бачна на здымках… У любым разе патрэбнае правядзенне дадатковых абследаванняў. Запомніце на будучыню, калі штосьці трэскаецца ў такіх будынках, першая справа – лезці ў склеп і на гарышча, прычына – там!»

5

6

Трэшчыны ёсць і ўнутры будынка.

«Твой стыль» збіраецца адсочваць сітуацыю з Фарным касцёлам, а таксама працягнуць расследаванне адносна прычын і магчымых наступстваў небяспечнай тэндэнцыі.

Алесь Кіркевіч

Здымкі Яна Лялевіча

Рубрики: Проблемы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах