https://www.traditionrolex.com/8
<p>У горадзе з даўніх часоў існуе легенда, быццам пад Нёманам існаваў падземны ход, які злучаў Стары замак (іншыя гавораць, што Новы замак) з францысканскім касцёлам, які размешчаны на другім беразе ракі. Як і кожная гіпотэза, гэтая мае як сваіх прыхільнікаў, так і праціўнікаў</p>

У горадзе з даўніх часоў існуе легенда, быццам пад Нёманам існаваў падземны ход, які злучаў Стары замак (іншыя гавораць, што Новы замак) з францысканскім касцёлам, які размешчаны на другім беразе ракі. Як і кожная гіпотэза, гэтая мае як сваіх прыхільнікаў, так і праціўнікаў, паведамляе «Блог Гродно».

Прыхільнікі засяроджваюць увагу на тым, што ў Сярэднявечча і новы час горад будаваўся як абарончы комплекс, цэнтральнай часткай якога быў замак. Гарнізоны замка, вытрымліваючы аблогу, павінны былі забяспечвацца звонку прадуктамі, а таксама здабываць ваду. Да таго, Стары замак проста павінен быў мець патаемны ход да ракі, каб здабываць ваду. Яшчэ людзі сцвярджаюць, што падземныя хады злучалі ўсе храмы ў горадзе. Ёсць нават сведкі, людзі сталага веку, якія ў юнацтве, пасля вайны, гойсалі па разваленым ад бамбёжак цэнтры горада і траплялі ў падземныя калідоры.

Праціўнікі тэорыі сцвярджаюць, што падземны ход пад Нёманам проста немагчыма было пабудаваць з-за адсутнасці тэхналогій і асаблівасці мясцовага грунту, які чаргуецца са слаямі вапны.

Як бы там ни было, але нашыя продкі верылі мясцоваму паданню. Блогерам supron_licvin знойдзена ў архіве яскравае таму пацверджанне.

3061f

У 1889 г. упраўляючы гродзенскага вадаправода звярнуўся да гарадскіх чыноўнікаў з просьбай аб дазволе правесці пошук падземнага хода. Вось урывак з дакумента (По вопросу о проведении водопровода на Занеманский форштадт г. Гродно):

«25 окт. 1889 г. Отношение управляющего Гродненским водопроводом о следующем:

При разыскании способов к устройству водопроводной сети на Занеманском форштадте контора водопровода в последнее время получила несомненные сведения о том, что под р. Неманом, между Старым замком и Занеманским костелом, существует каменный туннель. Имея в виду, что проложение водопроводных труб в означенном туннеле значительно удешевит устройство сети, для которой иначе пришлось бы прокладывать трубы по мосту железной дороги, что, помимо своей дороговизны, не вполне обеспечивает проход воды во время сильных морозов, управляющий водопроводом просит городскую управу о разрешении производить необходимые по этому предмету изыскания. При этом присовокуплено, что раскопку предположено начать на форштадтском берегу р. Немана, недалеко от ограды костела, и что по окончании раскопок, имеющих продолжаться недолго, место изыскания вновь будет засыпано на средства Гродненского общества водоснабжения.

Определили: производство изысканий относительно упомянутого тоннеля разрешить с тем, чтобы изыскания эти производились не иначе, как под правительственным надзором…»

Але, відаць, чыноўнікі не змаглі дамовіцца з вадаправодчыкамі. Наступны дакумент (По сообщению Гродненского общества водоснабжения о несогласии на постановленные Думой условия о проведении водопровода на Занеманский форштадт) датаваны 12 снежня. У ім робіцца падсумаванне:

«…чтобы по окончании раскопок места изыскания засыпаны и вообще приведены в надлежащий вид на средства Гродненского общества водоснабжения».

Далейшага развіцця падзей аднавіць пакуль не ўдалося, але ў прынцыпе можна здагадацца, што было далей: прыйшла зіма, запал вадаправоднага ўпраўляючага падупаў, бо не знайшлося сродкаў на земляныя работы. Так аб гэтай справе паступова забылі. Калі б і знайшлі гэты ход, то, мяркую, мы сёння б пра гэта ведалі, бо знаходка такога маштабу не змагла б застацца незаўважанай у тыя часы, і тым больш у нашыя.

https://www.traditionrolex.com/8