https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася вечарына, на якой паслы замежных краін у Рэспубліцы Беларусь прачыталі вершы Купалы ў перакладзе на свае родныя мовы</p>

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася вечарына, на якой паслы замежных краін у Рэспубліцы Беларусь прачыталі вершы Купалы ў перакладзе на мовы сваіх краін.

Як вядома, гэты год у Беларусі праходзіць пад знакам Янкі Купалы і Якуба Коласа. Творчасць Янкі  Купалы перакладзена больш чым на 100 сусветных моў. Адзін толькі верш «А хто там ідзе?» да нядаўняга часу быў перакладзены на 82 мовы. Учора адным перакладам у творчай спадчыне паэта пабольшала: на славацкую мову славуты верш «А хто там ідзе?» пераклаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мар’ян Сэрватка.

237Q8329

Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы Алена Ляшкович адкрывае чытанні

Вечар пачаў нядаўні міністр культуры, а цяпер Прызначаны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы Павел Латушка. Ён распавёў прысутным, что ўжо нават пачаў вучыць верш «Бацькаўшчына» на французскай мове, каб данесці творчасць паэта да краіны, дзе будзе прадстаўляць Беларусь, але пакуль што яшчэ не гатовы прачытаць яго публіцы.

237Q8348

Таму ён чытаў на беларускай:

«І прыйдзе новых пакаленняў

На наша месца грамада»…

237Q8367

Саветнік-Пасланнік Пасольства Фэдэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэттмар.

На хіндзі паэта прачытаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол  Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Манож Кумар Бхарці:

237Q8389

Ізноў па-беларуску Купала прагучаў з вуснаў Анатоля Бутэвіча, які ўзначальваў беларускае пасольства ў Румыніі ў 1998 – 2000 гг.:

237Q8403

«А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,

А куды ж нясуць напаказ сваю?»

237Q8357

А спявачка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Ірына Гаўрылковіч Купалу нават спела!

237Q8408

Зала была надзвычай уважлівая

Па-англійску прысутныя пачулі паэта ад Часовага Паверанага ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Ітана Голдрыча

237Q8414

і Часовага Паверанага ў справах Велікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь Джыма Казенса.

237Q8437

Першы сакратар Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Мін:

237Q8428

З перакладам на японскую пазнаёміла студэнтка БДУ Сіоры Кіясава,

237Q8434

па-таджыкску верш прагучаў у выкананні Часовага Паверанага ў справах Рэспублікі Таджыкістан ў Рэспубліцы Беларусь Фірузы Касімавай,

237Q8444

а на іспанскай яго пачулі ад першага сакратара Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Ёханы Рупа.

 237Q8449

… de la paz – прыгожа, згадзіцеся!

Вельмі прыгожа гучаў беларускі паэт  і па-сербску  – пра «облацэ і міслі» – чытаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол  Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Стоян Еўціч.

237Q8453

Зусім іншае ўспрыяцце было верша на в’етнамскай мове. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам ў Рэспубліцы Беларусь Данг Хыу Чан.

237Q8460

На турэцкай «А хто там ідзе?» прачытала трэці сакратар Пасольства Рэспублікі Турцыя ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня Хандэ Каршыкая-Эрсой,

237Q8473

на малдаўскай – Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Георге Солтан,

237Q8486

на чэшскай – Надзвычайны  і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Чэхія ў Рэспубліцы Беларусь Йіржы Карас.

237Q8489

Урэшце рэшт, са сваім перакладам верша пазнаёміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мар’ян Сэрватка. Ён расказаў, што пасля таго, як зрабіў пераклад, нават у сне ўбачыў беларускага песняра!

237Q8504

І пераклад, трэба адзначыць, атрымаўся вельмі сугучны арыгіналу!

 237Q8526

Намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі заклікаў спадароў дыпламатаў пакінуць для архіва музея вершы, якія яны прачыталі, са сваімі аўтографамі.

237Q8567

А Павел Латушка павязе ва Францыю памяць пра "паэта-сейбіта, патрыёта, грамадзяніна"!

Моў гучала шмат, але ўсе цудоўна паразумеліся: усіх выдатна аб’ядналі мова і словы Купалы!

https://www.traditionrolex.com/8