https://www.traditionrolex.com/8

Ужо ў наступным годзе пасажыры цягніка Гродна–Беласток будуць перасаджвацца ў іншы цягнік да Беластока пасля пашпартнага і мытнага кантролю ў Кузніцы. Аб гэтым паведамляе Радыё «Рацыя».

«Такая змена накіравана на абмежаванне кантрабанды цыгарэт на гэтым маршруце», – кажа віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Валянцін Карыцкі.

Віцэ-маршалак дадае, што гэтая мера можа абараніць вагоны ад пашкоджання з боку кантрабандыстаў, якія хаваюць цыгарэты ў сценках, столі і нават у электрычным абсталяванні цягніка: 

– Цягнік прыязджаў бы ў Кузніцу, дзе людзі перасаджваліся б у іншы цягнік. Ім было б невыгадна раскручваць цягнікі і хаваць цыгарэты, бо проста не было б часу іх выцягнуць.

Праблему пашкоджання цягнікоў з боку кантрабандыстаў маршалак Валянцін Карыцкі абмяркоўваў з польскім консулам у Гродне Андрэем Хадкевічам, а таксама з намеснікам беларускага консула ў Беластоку Аляксандрам Суворавым.

На пачатку наступнага года маршалак плануе сустрэцца з прадстаўнікамі Міністэрства транспарту Польшчы, каб абгаварыць фінансаванне дадатковай перасадкі ў Кузніцы.

https://www.traditionrolex.com/8