Рэтра-цягнік у рэтра-мястэчка

09.12.2012 - Новости

Рэтра-цягнік у рэтра-мястэчка

Запусціць рэтра-цягнік павінны былі яшчэ ў жніўні. Аднак тады нешта намудрылі з тэрмінамі, і рэканструкцыя чыгункі зацягнулася. Затое зараз каля будынка чыгуначанага вакзала (самага старога ў Беларусі) кіпіць праца. Скончаны ўнутраныя працы, тынкуецца фасад, кладзецца новы дах

З нагоды 150-годдзя Беларускай чыгункі поўным ходам ідзе падрыхтоўка да запуска рэтра-цягніка на першым на беларускай зямлі чыгуначным адрэзку Гродна–Парэчча. Карэспандэнты «Твайго стылю» вырашылі высвятліць, як рыхтуецца да юбілею маленькае мястэчка Парэчча і ці ўвогуле рыхтуецца.

Даехаць да Парэчча можна цягніком ці маршруткай. На час фінальных будаўнічых прац цягнікі, што рухаюцца тут у сярэдзіне дня, адменены. Ехаць прыходзіцца адным з аўтобусных рэйсаў, якія ходзяць кожныя 40 хвілін.

Запусціць рэтра-цягнік павінны былі яшчэ ў жніўні. Аднак тады нешта намудрылі з тэрмінамі, і рэканструкцыя чыгункі зацягнулася. Затое зараз каля будынка чыгуначанага вакзала (самага старога ў Беларусі) кіпіць праца. Скончаны ўнутраныя працы, тынкуецца фасад, кладзецца новы дах.

«Надвор’е нам крыху папсавала планы, – скардзіцца на пероне рабочы, – але да юбілею паспеем».

1
***
2
***
3

Фасады найстарэйшага вакзала старанна тынкуюць майстры

Як адзначаў у адным са сваіх інтэрв’ю начальнік станцыі Парэчча Васіль Лазаранкаў, у выніку рэканструкцыі будуць не толькі створаны камфортныя ўмовы для пасажыраў, але і станцыя і вакзал набудуць сучасны выгляд. Усе будынкі будуць адноўлены ў адзіным колеры.

З боку ад ваказала рабочыя заліваюць бетонныя пастаменты. Ад новага цэменту ідзе пара. На вуліцы першы зімовы мароз. Рабочыя спяшаюцца. Мясцовыя, што праходзяць міма, гучна абмяркоўваюць, што тут будзе.

«Ленін!» – «Чаму менавіта Ленін?» – «Ну дык стаяў тут, можа вернуць?» – «Не, не Ленін. Макет цягніка будзе».

«Хаця няхай бы і Ленін стаяў, – працягвае адзін з брыгадзіраў, – гэта ж таксама гісторыя».

get_img

Пры пад’ездзе да вакзала муляры лепяць пастамент – на падабенства Лідскага вакзала неўзабаве ўстановяць стары помнік-паравоз

Тым не менш Леніна ніхто не верне, затое ў сутарэннях вакзала адкрыюцца музейныя экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі станцыі, падзеям паўстання 1863 года, а ў старым пакгаўзе – карчма. На другім паверсе – гатэль для турыстаў. Такія планы.

Зараз жа ў  Парэччы адзінае месца,  дзе можна пад’есці, – рэстаран «Правінцыя». Вельмі прыстойная ўстанова, з прыстойнымі коштамі, хаця каву там можна замовіць за 9000–10 000, а чай – за 3500 беларускіх рублёў.

Бар «Шанс» закрыты на рамонт.  Побач, на галоўнай плошчы горада, дзе стаіць помнік – пахаваннне савецкіх салдат – працуе некалькі крамаў. Ёсць нават гандлёвы цэнтр – не так даўно пабудаваны двухпавярховы будынак. Набыць тут можна амаль усё – ад малака і хлеба да вялікай «плазмы». З крамамі ў Парэччы наогул няблага – некалькі харчовых, некалькі прамтаварных, ёсць нават будаўнічая.

5  

***

6

Веласіпедныя паркоўкі – норма для Парэчча, ёсць яны пры краме, ёсць і пры аптэцы. А ля цэнтральных крамаў дык і вольнага парковачнага месца не знойдзеш

Днём на вулках Парэчча амаль нікога. Калі адыходзіш ад вакзала, дзе з-за рамонта шматлюдна, трапляеш у ціхае жыццё маленькага беларускага мястэчка, дзе на сонцы грэюцца каты, спяць пад снегам агароды, а рэдкія мінакі глядзяць на нас здзіўлена. Час ад часу міма праязджаюць мясцовыя на веласіпедах. Мяркуючы па велапаркоўках,  гэта галоўны сродак руху ў Парэччы.

Жыццё віруе таксама ў санаторыі «Парэчча», куды мы зайшлі, каб пацікавіцца, як адпачываецца прыезджым. Адпачываецца добра, мяркуючы па тым, што інфраструктура ўнутры санаторыя развіта вельмі добра. Ёсць тут і газетны кіёск, і продаж сувеніраў, а ў фае разгарнуўся буйны продаж беларускага трыкатажу. Адпачываюць тут у большасці расіяне. Для зручнасці каля рэгістратара вісяць два гадзіннікі, якія паказваюць час па Мінску і Маскве.

7

Санаторый – гэта цэлы асобны горад у мястэчку, ёсць тут свае гандлёвыя кропкі. Прадпрымальнікі акурат падвозяць новы тавар

У Парэччы дзейнічаюць царква і касцёл. Гістарычна так склалася, што каталікоў тут большасць. Праваслаўныя з’явіліся, мабыць, калі пачалося будаўніцтва чыгункі.

Айцец Аляксандр, настаяцель мясцовай царквы Казанскай іконы Маці Божай, распавядае аб тым, што прыход невялікі, але, нягледзячы на гэта, тут дзейнічае нядзельная школа для дзетак.

8  

Драўляная царква стаіць тут з ХІХ ст., калі з будаўніцтвам чыгункі тут на стала пачалі з’яўляцца праваслаўныя мігранты

У драўлянай царкве ўтульна. На падлозе ляжаць звязаныя палавікі. Холадна. Айцец Аляксандр дадае, што правесці газ у гістарычны будынак не так лёгка. Царква драўляная, трэба шмат узгадненняў, а яшчэ патрэбны грошы. Прыход жа маленькі. Так і ацяпляецца царква крыху дзіўным на выгляд катлом.

А вось каля касцёла шматлюдна – людзі ідуць з імшы. За касцёлам – ужо ў сасновым лесе – вялікія і старыя могілкі.

9  

За каталіцкім касцёлам старыя могілкі

Мы вяртаемся да вакзала. З’язджаць вырашаем  зноў жа на маршрутцы. Аднак знайсці расклад руху не атрымліваецца. Мясцовыя смяюцца: «Мы ўжо даўно перапісалі расклад. Тут кожны ведае, як яны ходзяць».

А што рабіць прыезджым? Проста чакаць, памятаючы пра тое, што кожныя 40 хвілін тут абавязкова з’яўляецца бусік, робіць кола па мястэчку і прыпыняецца каля вакзала.

Ці зменіцца нешта ў жыцці Парэчча са з’яўленнем рэтра-цягніка? Мясцовыя не ведаюць, але спадзяюцца на з’яўленне новых кавярняў і крам, разлічаных на турыстаў. А значыць, з’явяцца і новыя працоўныя месцы. Гродзенцы таксама чакаюць з’яўлення такога музея пад адкрытым небам, бо такіх інтэрактыўных забаў акурат не хапае ў нашым горадзе. Чакаць засталося нядоўга.

У канцы, для нашых самых трывалых чытачоў, якія дайшлі да гэтага моманту... КАТЫ! Пушыстыя і прыгожыя жыхары Парэчча, проста мі-мі-мі!

10

***

11

Вольга Камягіна

Здымкі Яна Лялевіча

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах