https://www.traditionrolex.com/8
<p>Плануецца, што ў гонар 150-годдзя паўстання, якое будзе адзначацца ў наступным годзе, крыжы абновяць, і памяць удзельнікаў вызваленчага паўстання будзе ўшанаваная</p>

Іх адшукалі грамадскія актывісты, якія карысталіся дакументамі і сведчаннямі ІІ Рэчы Паспалітай. Да прыходу савецкай улады гэтыя мясціны былі ўшанаваныя, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Плануецца, што ў гонар 150-годдзя паўстання, якое будзе адзначацца ў наступным годзе, крыжы абновяць, і памяць удзельнікаў вызваленчага паўстання будзе ўшанаваная.

Першы старшыня Саюза палякаў у Пінску Віктар Мостэк паведаміў, што першыя спробы былі ў пачатку 1990-х гадоў, але ўлады паставілі свае ўмовы:

– Я шмат разоў звяртаўся да іх, і ў рэшце рэшт яны далі дазвол, але пры ўмове, што гэта будзе напісана толькі на беларускай мове. А мы хацелі і на беларускай, і на польскай мове. А па-другое, улады патрабавалі, каб надпіс быў наступны: «Тут пахаваны салдаты Першай сусветнай вайны».

На Палессі пасля прыходу савецкай улады ўсе помнікі, звязаныя з паўстаннем 1863 года, былі ліквідаваны ў першую чаргу. Крыжы разбіты, а больш вялікія мемарыяльныя знакі кінуты ў балота ці рэкі.

Юрась Палескі

https://www.traditionrolex.com/8