https://www.traditionrolex.com/8
<p>Да 5 студзеня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва можна пабачыць фотавыставу Томаша Тамашэўскага</p>

Да 5 студзеня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва можна пабачыць фотавыставу Томаша Тамашэўскага, паведамляе Polskie Radio S.A.

«Гарантуецца атмасфера добразычлівасці. Падляшша». Так называецца выстава польскага фатографа Томаша Тамашэўскага, якая 11 снежня адкрылася ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. 

Выстава прэзентуе серыю фатаграфій, прысвечаных быту, працы и рэлігійна-абрадавым аспектам жыцця насельніцтва Падляшша, сярод якіх, як вядома, значную колькасьць складаюць беларусы.

«Цудоўныя, някранутыя лясы, птушкі и дзікія жывёлы, звілістыя и зарослыя рэкі – рамантычныя фатаграфіі, зусім іншыя, чым з Цэнтральнай альбо Паўднёвай Польшчы. Калі я прыехаў сюды зімою ў пачатку 2011 года, выявы, якія былі ў памяці, супаставіліся з рэчаіснасцю – і пацвердзіліся», – кажа пра свае працы Тамашэўскі.

Томаш Тамашэўскі займаецца фатаграфіяй для прэсы, публікуе свае працы як у важнейшых польскіх часопісах, так і ў найбуйнейшых замежных, такіх як: Stern, Paris Match, GEO, New York Times, Time, Fortune, Vogue, Die Zeit, Elle. Аўтар шматлікіх персанальных выстаў у ЗША, Канадзе, Англіі, Ізраілі, Японіі, Галандыі, Італіі, Германіі, Польшчы і на Мадагаскары.

https://www.traditionrolex.com/8