https://www.traditionrolex.com/8
<p>Каля галоўнай ёлкі горада залілі дзве лядовыя пляцоўкі. Таксама тут дзейнічае пракат канькоў (20 000 рублёў) і камера захоўвання (5000 рублёў), а тыя, хто маюць уласныя канькі, могуць іх навастрыць (15 000 рублёў)</p>

Пасля такго як у Віцебску ўсталявалася марознае надвор’е, каля Летняга амфітэатра ў так званай «яме» пачалі заліваць каток. Каткі на плошчы Перамогі ўжо дзейнічаюць, паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебска».

Каля галоўнай ёлкі горада залілі дзве лядовыя пляцоўкі. Таксама тут дзейнічае пракат канькоў (20 000 рублёў) і камера захоўвання (5000 рублёў), а тыя, хто маюць уласныя канькі, могуць іх навастрыць (15 000 рублёў).

Побач з каткамі на плошчы Перамогі дзейнічаюць апараты па продажы гарачых напояў.

Усяго ў Віцебску гэтай зімой плануецца заліць амаль 50 адкрытых лядовых пляцовак: 39 хакейных каробак і 10 каткоў, у тым ліку два каткі на плошчы Перамогі, па адным – каля Летняга амфітэатра і ў цэнтральным спартыўным комплексе «Дынама».

1

2

3

4

5

6

7

8

https://www.traditionrolex.com/8