https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Дзеда Мароза з'явілася новая сядзіба. Размешчана яна ў маляўнічым кутку Гродзеншчыны на беразе Альбярцінскага возера. Прымаць гасцей казачны персанаж зможа цяпер і ў Слоніме. У сядзібным комплексе Альбярцін рыхтуюцца да прыезду Дзеда Мароза</p>

У Дзеда Мароза з'явілася новая сядзіба. Размешчана яна ў маляўнічым кутку Гродзеншчыны на беразе Альбярцінскага возера. Прымаць гасцей казачны персанаж зможа цяпер і ў Слоніме. У сядзібным комплексе Альбярцін рыхтуюцца да прыезду Дзеда Мароза, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Да адкрыцця яго сядзібы застаецца адзін дзень, расказала дырэктар Маладзёжнага центра Інэса Данілевіч. Хутка былы маёнтак сям'і Пуслоўскіх ператворыцца ў навагодні цэнтр.

– Наш будынак знаходзіцца ў цікавым месцы. Карыстаецца попытам. З задавальненнем бацькі з дзецьмі ў выхадныя дні прыязджаюць сюды. Яны тут гуляюць па парку, прыходзяць на свята. Тут вельмі прыгожа. Ёсць возера. Можна пакатацца на лыжах, на каньках – адпачынак для ўсёй сям’і.

Сядзіба Дзеда Мароза ў Слоніме аднаўляе сваю працу. На працягу апошніх год яна адкрываецца напярэдадні навагодніх святаў і завяршае прымаць наведвальнікаў пасля таго, як яны скончацца. Гасцям прапануюць пакатацца на санях, стаць сведкам тэатралізаваных прадстаўленняў, спазнаць таямніцу казачнага горада, паўдзельнічаць у гульнях і забавах, а галоўнае, сустрэцца з Дзедам Марозам. У яго для гродзенцаў падрыхтаваны свае сюрпрызы і падарункі.

Вадзім Батура

https://www.traditionrolex.com/8