https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сёлета, дзякуючы дзяржаўнай фінансавай падтрымцы, экасцежка абнавілася – тут агульнымі намаганнямі кіраўніцтва і спецыялістаў Нацыянальнага парку, праектантаў і будаўнікоў з'явіліся прыгожыя архітэктурныя формы і аб'екты: уваходная група з інфармацыйнымі стэндамі, лесвіца на спуску да рэчкі Страчы, 2 новых масткі праз яе, персанажы мясцовых паданняў у выглядзе скульптур, дакладныя альтанкі на пляцоўках для агляду мясцовасці, турыстычныя схемы і інш.</p>

Шмат гасцей Нацыянальнага парку «Нарачанскі» і мясцовых жыхароў ведаюць аб экалагічнай сцежцы ў прыродным комплексе «Блакітныя азёры» і імкнуцца яе наведаць. Наогул, штогод тут бываюць тысячы, нават дзясяткі тысяч экскурсантаў, турыстаў, адпачываючых, фотапаляўнічых і іншых аматараў прыроды…

Сёлета, дзякуючы дзяржаўнай фінансавай падтрымцы, экасцежка абнавілася – тут агульнымі намаганнямі кіраўніцтва і спецыялістаў Нацыянальнага парку, праектантаў і будаўнікоў з'явіліся прыгожыя архітэктурныя формы і аб'екты: уваходная група з інфармацыйнымі стэндамі, лесвіца на спуску да рэчкі Страчы, 2 новых масткі праз яе, персанажы мясцовых паданняў у выглядзе скульптур, дакладныя альтанкі на пляцоўках для агляду мясцовасці, турыстычныя схемы і інш.

У цяперашні час экасцежка пакоіцца пад снегавым покрывам, асноўныя яе наведвальнікі – звяры, птушкі, рыбакі і нешматлікія лыжнікі…
Але неўзабаве зіма скончыцца, і ўсе жадаючыя змогуць зноў уразіцца казачнай прыгажосцю гэтага нарачанскага кутка прыроды…
2
3
1
https://www.traditionrolex.com/8