https://www.traditionrolex.com/8
<p>На беларуска-польскай мяжы, у прыватнасці на пункце пропуску ў «Дамачава» і на «Варшаўскім мосце», у перадсвяточныя дні – надзвычай вялікія чэргі. Асноўная прычына гэтага – расіяне, якія едуць адпачываць у Еўропу</p>

На беларуска-польскай мяжы, у прыватнасці на пункце пропуску ў «Дамачава» і на «Варшаўскім мосце», у перадсвяточныя дні – надзвычай вялікія чэргі. Асноўная прычына гэтага – расіяне, якія едуць адпачываць у Еўропу, паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя»

Як паведаміў слухач «Радыё Рацыя», каб трапіць у Польшчу, на мяжы трэба прастаяць не адну гадзіну:

– Вельмі вялікая колькасць расіян, калонамі едуць, уяўляеце сабе, незлічоная колькасць машын едзе. Беларуская мытня і памежная служба працуюць выдатна, адразу ж запускаюць. Адзіная праблема – гэта польская мытня і памежнікі, яны затрымліваюць усю чаргу, я не разумею, навошта, людзі ж едуць адпачываць, яны вязуць туды грошы.

Па інфармацыі слухача, ад гэтага церпяць і беларускія грамадзяне, якія едуць за мяжу за перадсвяточнымі пакупкамі.

Ганна Васілевіч

https://www.traditionrolex.com/8