https://www.traditionrolex.com/8
<p>Па словах выконваючага абавязкі начальніка турыстычнага аддзела нацпарка Андрэя Пад’ельскага, туры, якія яны прапаноўвалі для гасцей, маглі працягвацца з 25 снежня па 7 студзеня. Яны былі запатрабаваны ў асноўным у жыхароў Расійскай Федэрацыі, якіх, дарэчы, на базах адпачынку «Золава», «Лявошкі», «Дрывяты» было шмат</p>

Прайшлі навагоднія святы. Аднак яшчэ свежымі ў многіх застаюцца ўспаміны пра іх. І, бадай, найбольш уражальныя яны ў тых людзей, якія ўпершыню правялі свае выхадныя дні на гасціннай Браслаўшчыне. Базы адпачынку Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры», турбаза прынялі шмат адпачываючых. Многія пачалі прыязджаць да нас у дні каталіцкіх Каляд. Асноўны ж наплыў прыпаў на пераднавагоднія дні, паведамляе «Браслаўская звязда».

Па словах выконваючага абавязкі начальніка турыстычнага аддзела нацпарка Андрэя Пад’ельскага, туры, якія яны прапаноўвалі для гасцей, маглі працягвацца з 25 снежня па 7 студзеня. Яны былі запатрабаваны ў асноўным у жыхароў Расійскай Федэрацыі, якіх, дарэчы, на базах адпачынку «Золава», «Лявошкі», «Дрывяты» было шмат. У навагоднюю ноч усіх гасцей віталі Дзед Мароз і Снягурка, ім прапанавалі забаўляльныя шоу-праграмы. Не абышлося ж, вядома, у астатнія дні адпачынку без пікніка, дзе можна было пасмакаваць духмяную юшку, шашлыкі. Многія пажадалі пабачыць не толькі Браслаўшчыну, але пазнаёміцца і з іншымі куткамі Беларусі. Для іх арганізавалі паездку да Зюзі Паазерскага ў Пастаўскі раён. Тыя ж, хто хацеў больш блізка пазнаёміцца з нашым раёнам, адправіліся на аглядную экскурсію па Браславе.

Дырэктар турбазы «Браслаўскія азёры» Яўген Сяліцкі расказаў, што сёлета былі запатрабаваны ў турыстаў камфартабельныя нумары ў толькі што адрамантаваным круглагадовым корпусе. Іх там 22. Праўда, запоўнены ў навагоднія святы яны былі на 95%. Большасць адпачываючых было таксама з Расіі, з такіх гарадоў, як Масква, Санкт-Пецярбург, Арол, Смаленск, іншых. Мне выпала магчымасць сустрэцца з некаторымі з іх і распытаць аб ўражаннях пра адпачынак на Браслаўскіх азёрах.

Уладзімір і Таісія з Арла вельмі любяць падарожнічаць на аўтамабілі. Яны аб’ехалі ледзь не ўсе самыя знакамітыя месцы ў сваёй краіне, шмат чаго пабачылі і за мяжой. Летась, напрыклад, дабраліся са сваімі сябрамі на аўтамабілі ажно да Грэцыі. А вось цяпер вырашылі больш блізка пазнаёміцца з Беларуссю. І ніколькі пра гэта не пашкадавалі. Невялікай кампаніяй правялі колькі дзён на Браслаўшчыне, захапляліся прыродай, адпачывалі, весяліліся.

Вось толькі надвор’е крыху сапсавала настрой многім гасцям. Яны спадзяваліся пахадзіць на лыжах, пакатацца на каньках, тым больш, што ў пракаце на турбазе ёсць усе гэтыя атрыбуты актыўнага адпачынку. Мокры снег, а іншы раз і дождж, якія змянілі марозныя снежаньскія дні, унеслі свае карэктывы ў распарадак адпачынку. Аднак сумаваць турыстам не давялося. Да іх паслуг былі тэнісная, більярдная залы. Ды і проста пагуляць было для многіх пасля навагодняга застолля ў радасць.

ма

Валерый з жонкай і дзецьмі (на здымку) прыехалі адпачыць да нас упершыню. Ім вельмі спадабаліся гасціннасць беларусаў, іх добразычлівасць і ўменне весяліцца. У час навагодняга банкета яны былі прыемна ўражаны той праграмай, якую прапанавалі на турбазе. Дарэчы, забаўлялі гасцей самадзейныя артысты з Міёраў, якія падрыхтавалі вельмі разнастайную і насычаную святочную праграму з гульнямі, танцамі, конкурсамі на розны ўзрост і ў суправаджэнні жывой музыкі. Сям’я піцерцаў абяцала абавязкова прыехаць на Браслаўшчыну летам, бо іх уразіла не толькі прырода, але і ўнікальнасць нашага краю, які вабіць турыстаў з розных куткоў. І ў любую пару года, па іх прызнанні, тут можна знайсці занятак для душы і разнастайны адпачынак.

Шчыра кажучы, прыемна было чуць толькі станоўчыя водгукі нашых расійскіх суседзяў пра адпачынак на Браслаўшчыне. Праўда, ёсць адно «але», пра якое не хочацца прамаўчаць. Яны прыязджаюць да нас з тоўстымі кашалькамі. А вось патраціць гэтыя грошы няма на што, акрамя, як расіяне жартуюць, на смачную і натуральную ежу. Усе мы сёння добра разумеем, што да хлеба хочацца, асабліва ў святы, і відовішчаў. Да нашай унікальнай і непаўторнай прыроды яшчэ б адпаведную інфраструктуру! Той жа самы боўлінг ці казіно. Тады б турыстаў у нас было яшчэ больш, чым сёлета.

Зінаіда Палулех

https://www.traditionrolex.com/8