https://www.traditionrolex.com/8
<p>Маржы падкрэсліваюць, што ёсць жалезнае правіла: падчас купання – ніякага алкаголю. Хіба гэта і прыцягвае новых аматараў зімовых заплываў</p>

Некалькі дзясяткаў брэстчан сустрэлі Новы год другі раз на беразе ракі Мухавец.

У лёгкі мароз – мінус 6 градусаў – яны прарубілі проламку і пакупаліся ў ледзяной вадзе. Пасля – бліны, чай і юшка. Мясцовыя маржы збіраюцца амаль кожныя выхадныя, паведамляе Belsat.eu.

Морж з 40-гадовым досведам Аляксандр Кабанаў настолькі прызвычаіўся да рэгулярных марозных ваннаў, што не бачыць у гэтым нічога надзвычайнага. «З мінулага года да нас усё болей і болей людзей далучаецца. Сёння нас ужо каля сотні», – зазначае ён.

Маржы падкрэсліваюць, што ёсць жалезнае правіла: падчас купання – ніякага алкаголю. Хіба гэта і прыцягвае новых аматараў зімовых заплываў.

https://www.traditionrolex.com/8