https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сноўпарк у «Сонечнай даліне» – гэта 3 трампліны і каля 10 фігур для джыбінгу. Перапад вышыні ў парку – 30 метраў. Адлегласць ад найбліжэйшага прыпынку грамадскага транспарту – каля 500 метраў. Кошт катання за дзень па буднях – 100 тысяч. Карацей, дастаткова спрыяльныя ўмовы, каб пасля працы ці ўнівера паваляцца ў снезе. Цікава яшчэ і тое, што парк пабудаваны пры дапамозе актывістаў ад сноўборду, якія працавалі тут дзеля магчымасці мець годную пляцоўку для спорту</p>

На экстрым-карце Мінска хутка з’явіцца новая кропка. У гарналыжным цэнтры «Сонечная даліна» адкрыецца новы сноўпарк. Калі ў цябе ёсць дошка для сноўборду і ты ведаеш, што такое джыбінг, то ў Курасоўшчыне гэтай зімой давядзецца бываць часцяком, паведамляе 34mag.net.

Чацвер, абед, гарналыжны парк «Сонечная даліна» ў спальным мікрараёне Курасоўшчына. Пад бадзёры рок-н-рол са схілаў спускаюцца дзеці на лыжах і кітайцы на сноўбордах. Трохі паблукаўшы па снежных гарах, мы з фатографам сустракаемся з трыма хлопцамі ў яркай вопратцы. За іх спінамі – схіл з трамплінамі, поручнямі і трубамі, укапанымі ў снег. Такім паўстае перад намі новы сноўпарк у рысе горада.

Павел Лабода, прадстаўнік каманды Playground Bros, пачынае распавядаць пра новую меку беларускіх сноўбардыстаў і пра тое, хто і як яе будаваў. Два іншыя хлопцы – 15-гадовы Паша і 16-гадовы Зміцер – члены маладзёжнай зборнай краіны па сноўбордзе. Пакуль мы размаўляем, маладыя надзеі айчыннага спорту праводзяць test-drive сноўпарка і дэманструюць сваё майстэрства нашаму фатографу.

Сноўпарк у «Сонечнай даліне» – гэта 3 трампліны і каля 10 фігур для джыбінгу. Перапад вышыні ў парку – 30 метраў. Адлегласць ад найбліжэйшага прыпынку грамадскага транспарту – каля 500 метраў. Кошт катання за дзень па буднях – 100 тысяч. Карацей, дастаткова спрыяльныя ўмовы, каб пасля працы ці ўнівера паваляцца ў снезе. Цікава яшчэ і тое, што парк пабудаваны пры дапамозе актывістаў ад сноўборду, якія працавалі тут дзеля магчымасці мець годную пляцоўку для спорту.

snowman

Паводле слоў Пашы, будаўніцтва сноўпарка – вынік супрацоўніцтва трох структурў, кожная з якіх па-свойму паўдзельнічала ў стварэнні пляцоўкі. У Playground Bros быў энтузіязм, у вытворцы чыпсаў «Чел'Z» – жаданне падтрымліваць экстрэмальныя віды спорту (ці нават зрабіцца беларускім Red Bull), а ў кіраўнікоў «Сонечнай даліны» – разуменне таго, што нармальны гарналыжны курорт без сноўпарка сёння існаваць не можа.

«Сноўбардыстам хутка робіцца сумна на беларускіх схілах, – распавядае Паша. – Яны глядзяць відэа ў нэце, бачаць, што ёсць скачкі і джыбінг, і хочуць нешта такое ў сябе дома займець. Гэтак паступова сноўбардысты ператвараюцца ў будаўнікоў. У некаторай ступені гэта ж здарылася і з нашай камандай. Нас 6 чалавек, і калісьці даўно мы пачалі стыхійна ставіць трампліны ў гарналыжных курортах, але іх прыбіралі на наступны ж дзень. Бо кіраўніцтва тых курортаў не разумела, навошта яны патрэбныя. У апошнія гады сітуацыя змянілася, і ў нас ёсць магчымасць рабіць паўнавартасныя сноўпаркі».

У апошнія гады Playground Bros працавалі ў «Сілічах», а летась пазнаёміліся з кампаніяй «Чел'Z», якая закупіла якаснае абсталяванне сусветнага ўзроўню, і кіраўніком «Сонечнай даліны» Віктарам Смалоўскім, які аддаў пад парк вялікі кавалак курорта і «падагнаў» тэхніку. І на пачатку студзеня сёлета хлопцы ўзяліся за працу.

snegaweek

«Разам з двума шэйперамі з «Даліны» мы мантавалі парк па начах, пасля закрыцця трасы, – успамінае Паша. – А ў 22.00 усё зачыняецца, гасне святло, і людзі сыходзяць з курорта. Пасля гэтага заводзіцца ратрак, на ім уключаюцца ліхтары, і ў іх святле на мантаж выходзіць наша брыгада. На ўвесь сноўпарк мы выдаткавалі больш за 10 дзён, часам працавалі да 6-й раніцы. Прыцягвалі хлопцаў, якія тут катаюцца, ды ўсіх ахвотных з сацсетак. Жадаючых было шмат. Агульнымі намаганнямі атрымалася зрабіць парк, за які не сорамна».

Сам Паша – 31-гадовы праграміст, які катаецца ўжо 8 гадоў. Астатнія хлопцы з каманды Playground Bros – дызайнеры, праграмісты, архітэктары і юрысты. Прафесійных спартсменаў з вялікімі дасягненнямі на сусветным узроўні сярод іх няма. Затое ў іх ёсць сілы і навыкі для мантажу ды энтузіязм зрабіць нешта добрае для сябе і тых, хто ў тэме. «Калі мы не зробім такога парка, то ёсць верагоднасць, што яго не зробіць ніхто, – кажа Паша. – А нам самім хочацца катацца ў добрых умовах, таму мы і ўпісваемся ў такія штукі. Хоць пакуль з гэтым будаўніцтвам мы шаўцы без ботаў – увесь час сыходзіць на сноўпарк, нават пакатацца ўволю яшчэ не давялося. На выхадных будзем наганяць».

https://www.traditionrolex.com/8