https://www.traditionrolex.com/8
<p>У адным з экспазіцыйных залаў музея выстаўлена аканіца з будынка пачатку ХХ стагоддзя, зруйнаванага пры пашырэнні вуліцы Палескай</p>

Супрацоўнікі музея гісторыі горада Гомеля выратоўваюць элементы дэкору са знішчаных драўляных дамоў. У адным з экспазіцыйных залаў музея выстаўлена аканіца з будынка пачатку ХХ стагоддзя, зруйнаванага пры пашырэнні вуліцы Палескай, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Навуковец Яўген Кавалеўскі адзначае, што выратаванне архітэктурных помнікаў не можа грунтавацца на голым энтузіязме.

Яўген Кавалеўскі:
– Музей гісторыі горада не мае асаблівых сродкаў на арэнду вялікай машыны альбо самазвала, каб перавозіць габарытныя дэталі фасадаў. Таму ў нашай выставе прысутнічае толькі адна аканіца. Акрамя гэтага, у нашых фондах ёсць некалькі больш дробных аканіц. Каштоўны гэты экспанат тым, што ён стварае ўяўленне пра багацце і адметнасць гомельскай драўлянай архітэктуры. У нашай забудове спалучылася некалькі накірункаў беларускага пасожскага дойлідства, расійскай традыцыі імперскасці і стараабрадства.

Новы генеральны план развіцця Гомеля да 2030 года практычна не прадугледжвае захавання гістарычнай драўлянай забудовы, якой дагэтуль славіцца горад.

Асноўныя разбурэнні драўляных гарадскіх сядзіб канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў адбываюцца ў раёне вуліц Валатаўскай, Парыжскай Камуны і Палескай.

a-ak1

Мікола Бянько

https://www.traditionrolex.com/8