https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong></strong>«Варштат ідэй» – так называецца грамадская ініцыятыва, якая амаль год праводзіць дыскусіі на тэму захавання і інтэрпрэтацыі спадчыны Гродна</p>

У Гродне аматары гродзенскай даўніны і аховы гісторыка-культурнай спадчыны шукаюць гродзенскі брэнд, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя». «Варштат ідэй» – так называецца грамадская ініцыятыва, якая амаль год праводзіць дыскусіі на тэму захавання і інтэрпрэтацыі спадчыны Гродна. Заканчэнне сезону сустрэч прайшло ў пошуку гродзенскіх адметнасцяў, якія былі б вартыя зацікаўлення гродзенцаў і гасцей горада. Кажа каардынатар ініцыятывы Таццяна Касатая:

– Самая галоўная наша мэта ўсё ж такі была не толькі папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, яе інтэрпрэтацыя, а менавіта ўсё гэта павінна было накіраваць людзей на захаванне таго, што мы маем, каб яны праяўлялі сваю ініцыятыву, каб яны самі свае ідэі прыносілі да нас, і мы ўсё гэта маглі б рэалізоўваць. І ўсё гэта звязана менавіта з захаваннем спадчыны.

Гродзенскія выканаўчыя ўлады цяпер прадэкларавалі, што распрацоўваюць брэнд Гродна, але не паведамляюць, ці будуць раіцца з жыхарамі горада. Гісторыя Гродна настолькі багатая, што не патрабуе, на думку актывістаў, вынаходак, якія не маюць нічога супольнага з яе гісторыяй. Для развіцця напрамкаў будучага брэнда «Варштат ідэй» створыць анкету і плануе выпусціць ролік, каб звярнуцца да некалькіх соцень тысяч гродзенцаў па іх меркаванне.

img_2657

Якуб Сушчынскі

https://www.traditionrolex.com/8