https://www.traditionrolex.com/8
<p>Задавальненне, атрыманае на вечарыне, словамі перадаць немагчыма. Успрыманню народных песень і танцаў спрыяла мілагучная родная мова, якая гучала на працягу ўсёй вечарыны. Вось чаму шанаваць і любіць беларускае слова заклікалі старшыня рады раённай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы» Т.М. Жагалава і дырэктар музея-сядзібы Ю.С. Зялевіч</p>

Прызнацца, на фальклорную вечарыну ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» прыйшла без асаблівага энтузіязму. Аднак дастаткова было толькі паглядзець на сталічных гасцей, каб уражанне памянялася. Ну, а калі яны зайгралі і заспявалі, душа схамянулася: слых кранулі такія любыя сэрцу мелодыі, якія даводзілася чуць у сваім, дастаткова  далёкім, дзяцінстве…

Аднак спачатку з расказам аб слаўных земляках, якія ўнеслі значны ўклад у музычна-спеўную культуру Пружаншчыны, выступіла Наталля Пракаповіч. Галоўная захавальніца фондаў музея згадала і пра Рыгора Шырму, і пра Івана Хвораста, і пра Забэйду-Суміцкага…

Тое, як захоўваюць народную спадчыну ў нашым раёне, прадэманстравалі ўдзельнікі фальклорнага гурта Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў. А затым ініцыятыву ў свае рукі ўзялі госці з Мінска – пеўчы дуэт у складзе Юліі Літвінавай і Рамана Яраша, танцавальная капэла «На таку» на чале з Аленай Прохаравай, паведамляе газета «Раённыя буднi».

2

У рэпертуары сталічных музыкаў каля васьмідзесяці танцаў і незлічонае мноства песень, якія яны адшукалі падчас спецыяльных экспедыцый па Беларусі. У палацыку яны выканалі пераважна тыя музычныя кампазіцыі, якія запісалі на Брэстчыне. А калі ўдарылі «лысага», польку-«бабачку», «абэрак», многія на месцах сваіх уседзець не здолелі. Не зважаючы на ўзрост, людзі заказвалі «падэспань» і вальс, і нават вучылі гасцей сваім танцам.

3

Так, салістка «Бабінага лета» Ядвіга Мікалаеўна Каляда не толькі ўразіла выкананнем народных песень, якія пяюць у ваколіцах Аранчыц, але хутка і ў танцах музыку заказвала: «А давайце ў тройках польку паспрабуем!»

4

Задавальненне, атрыманае на вечарыне, словамі перадаць немагчыма. Успрыманню народных песень і танцаў спрыяла мілагучная родная мова, якая гучала на працягу ўсёй вечарыны. Вось чаму шанаваць і любіць беларускае слова заклікалі старшыня рады раённай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы» Т.М. Жагалава і дырэктар музея-сядзібы Ю.С. Зялевіч.

1

А ўдзячныя за такое цудоўнае мерапрыемства людзі шчыра дзякавалі арганізатарам за імгненні маладосці, якія давялося перажыць пад заліхвацкія мелодыі.

Галіна Каляда, Аляксандр Мелеш (фота)

https://www.traditionrolex.com/8