https://www.traditionrolex.com/8
<p>Анатоль Бензярук патлумачыў, чаму тэмай кнігі была абрана менавіта Грунвальдская бітва: «Праблема і бітва пад Грунвальдам – гэта той унёсак беларусаў у гісторыю, які пакінуў глыбокі след не толькі ў нашай гісторыі, нашага народа, гэта ўвогуле была агульнаеўрапейская падзея. Вельмі гучная па тых часах. З яе практычна наша гісторыя і стала на свае ногі»<em><br /></em></p>

Пра гераічны час у гісторыі нашай краіны распавядаюць дзецям на Брэстчыне. Жабінкаўскі журналіст, пісьменнік і адначасова гісторык Анатоль Бензярук выдаў кнігу пад назвай «Мячы Грунвальда, або Дванаццаць абаронцаў караля», паведамляе  Беларускае радыё «Рацыя». На думку аўтара, кніга будзе цікавая не толькі дзецям, але і дарослым.

Анатоль Бензярук патлумачыў, чаму тэмай кнігі была абрана менавіта Грунвальдская бітва:

– Праблема і бітва пад Грунвальдам, гэта той унёсак беларусаў у гісторыю, які пакінуў глыбокі след не толькі ў нашай гісторыі, нашага народа, гэта ўвогуле была агульнаеўрапейская падзея. Вельмі гучная па тых часах. З яе практычна наша гісторыя і стала на свае ногі.

«Гісторыя можа быць цікавай для людзей любога ўзросту. Яна можа навучыць таму, чаму не можа навучыць ніводная іншая навука», – падагульніў Анатоль Бензярук. З яго слоў, для чалавека важна ведаць сваё мінулае, мінулае свайго народа, каб разумець сваё месца ў гісторыі і сучаснасці.

Агульны наклад кнігі складае 2000 асобнікаў, большасць з якіх разыйшлася па бібліятэках.


https://www.traditionrolex.com/8