https://www.traditionrolex.com/8
<p>25 сакавіка спаўняецца 95 год з моманту абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Нягледзячы на тое, што большасць беларусаў яшчэ ў школьныя годы завучылі ях мантру: «БНР – призрачное политическое образование», з тым, што гэта частка нашай гісторыі, паспрачацца складана. Як гэты перыяд зараз прэзентуецца ў турыстычным плане, даведвалася карэспандэнт «Туризма и отдыха»</p>

25 сакавіка спаўняецца 95 год з моманту абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Нягледзячы на тое, што большасць беларусаў яшчэ ў школьныя годы завучылі як мантру: «БНР – призрачное политическое образование», з тым, што гэта частка нашай гісторыі, паспрачацца складана. Як гэты перыяд зараз прэзентуецца ў турыстычным плане, даведвалася карэспандэнт «Туризма и отдыха».

«У нас няма ніякіх экскурсій, звязаных з БНР. І ніхто ніколі не цікавіўся імі», – у адзін голас паведамілі ўсе апытаныя турфірмы. Намеснік дырэктара кампаніі «Віяполь» Кацярына Дружыніна сказала: «Нашы праграмы звязаны са ўсёй гісторыяй Беларусі. БНР няма? Значыць, няма экскурсій!». А спецыялісты аддзела маркетынгу дзяржаўнай установы «ЦэнтрКурорт» растлумачылі, што іх экскурсіі «сфарміраваны не па тэматыцы, а хутчэй па геаграфічнаму прынцыпу».

«Мы таксама нічога адмысловага не робім, – кажа намеснік дырэктара кампаніі «Кола падарожжаў» Васіль Грыбоўскі. – Большасць месцаў, звязаных з БНР, знаходзіцца ў сталіцы. Калі рабіць маршрут, дык ён будзе звязаны з мінскімі будынкамі, дзе былі падпісаны дамовы ці адбывалася яшчэ штосьці. Але мы не назбіраем неабходную колькасць людзей: нават апытанні на вуліцах паказваюць, што адзін чалавек з 10 ведае, што менавіта адбывалася ў тыя часы. Атрымліваецца, што правядзем 1-2 нерэнтабельных тура ва ўгодкі БНР. Асаблівага сэнсу рабіць гэта няма: энтузіясты, якія цікавяцца гэтым, збіраюцца сваёй суполкай – гэткі беларускі андэграўнд. Мяркую, што ёсць у нас экскурсаводы, якія маглі б гэтым займацца, прычым натхнёна… Але не зараз. Дакладна – не зараз».

Больш крытычную пазіцыю займае гісторык-этнолаг і культуролаг Антон Астаповіч. «Якія аб’екты можна прывязаць да гэтай экскурсіі? – кажа ён. – Гэта толькі Мінск: будынак на плошчы Свабоды, дзе пэўны час засядаў народны камісарыят, і будынак на Валадарскага, 9, дзе была абвешчана БНР. Ды ў Гродне – там, дзе ў 1918 годзе сядзеў Урад БНР, а зараз ідзе рэканструкцыя дома купца Мураўёва. Усё! Тры аб’екты. А што далей?» На думку Астаповіча, «экскурсія – гэта не толькі расповед, але і аб’ект паказу. Таму гэту тэму ў экскурсіі раскрыць немагчыма – атрымаецца толькі прафанацыя праблемы, і ў людзей застануцца адмоўныя ўражанні ад экскурсіі, а значыць, і ад БНР. Таму трэба шукаць іншыя шляхі і раскрываць гэтую тэму шляхам публікацый, клубных мерапрыемстваў, канферэнцый».

Пра тое, колькі насамрэч у Мінску звязаных з БНР аб’ектаў, распавядае кандыдат гістарычных навук Андрэй Унучак, адразу ўдакладніўшы: «Я гісторык, а не экскурсавод, таму разважаць пра мэтазгоднасць арганізацыі экскурсій не буду – магу толькі расказаць пра мясціны, што звязаны з БНР». На яго думку, гэта Купалаўскі тэатр, дзе адбыўся Першы усебеларускі з’езд у снежні 1917 года, Архіерэйскі дом за Домам афіцэраў, дзе засядала Сядзіба Рады БНР, Губернатарскі палац на Саборнай плошчы каля Катэдры, будынак Нацбанка, дзе друкаваліся газеты і прынімалася Устаўная грамата, былы будынак Сялянскага банка на Валадарскага, 9, дзе адбылося гістарычнае пасяджэнне 25 сакавіка 1918 года. «Яшчэ колькі месцаў можна знайсці ў Гродне, а ў іншых гарадах – хіба што будынкі, дзе жылі дзеячы той эпохі, – кажа Унучак. – Па мясцінах БНР у Мінску я праводзіў дзве разавыя экскурсіі. Гэта было хутчэй на ўзроўні знаёмых, таму што не маю дазволу на правядзенне такіх мерапрыемстваў. Дарэчы, у гэтым годзе мы таксама плануем арганізаваць экскурсію, але трохі пазней – можа, у красавіку».

Гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч падтрымлівае свайго мінскага калегу ў тым, што мясцін, якія сведчаць пра эпоху Беларускай Народнай Рэспублікі, захавалася дастаткова: «Я магу расказаць пра Гродна, які па праву можа лічыцца другой сталіцай БНР. Месцаў, звязаных з нацыянальна-вызваленчым рухам Беларусі канца XIX – пачатку XX стагоддзя ў нас можна знайсці з дзясятак. А калі браць яшчэ і дамы, у якіх жылі дзеячы той эпохі, дык і наогул паўгорада выйдзе». Найбольш яскравыя прыклады – будынак гатэля «Раяль» на вуліцы Гараднічанскай, дзе жылі, напрыклад, Антон Луцкевіч, Іосіф Варонка і іншыя звязаныя з БНР актывісты; будынак, дзе рада БНР у канцы 1918 – пачатку 1919 года праводзіла пасяджэнні, а таксама месцы, дзе размяшчаліся інстытуцыі Таварыства беларускай школы, Грамада беларускай моладзі і іншыя арганізацыі. «Наогул, можна вадзіць экскурсіі як па месцах, звязаных з эпохай БНР, так і звязаных з усёй беларускай гісторыяй, а па гэтага роду спадчыне Гродна выходзіць на адно з першых месцаў у краіне, – лічыць Вашкевіч. – Мы праводзілі экскурсіі па мясцінах БНР, але яны былі не камерцыйныя. Мы проста «закідвалі» аб’яву аб правядзенні мерапрыемства ў інтэрнэт – і збіралася 30–40 зацікаўленых. У 2008 і 2009 гадах экскурсіі праводзіў я, а ў 2011 годзе – мой калега Андрэй Чарнякевіч». Цяпер, на думку гісторыка, гэта зрабіць будзе нашмат складаней у сувязі з забаронай Дня экскурсавода ў Гродне ў мінулым годзе.

Дарэчы, фактычная забарона экскурсій па месцах БНР дзіўна суадносіцца з дазволам Мінгарвыканкама шэсця і мітынгу на Дзень волі ў гэтым годзе. Няўжо ўлада баіцца экскурсаводаў больш за мітынгуючых?

куп1Купалаўскі тэатр, дзе адбыўся Першы ўсебеларускі з’езд

володарского 9

Валадарскага, 9. У гэтым будынку ў 1918 годзе была абвешчана незалежнасць БНР

мур1

Рэканструкцыя дома купца Мураўёва ў Гродне, дзе ў 1918 годзе размяшчаўся Урад БНР

рояль

Будынак гатэля «Раяль» у Гродне,  дзе жылі звязаныя з БНР актывісты

https://www.traditionrolex.com/8