https://www.traditionrolex.com/8
<p>«Абсалютна незразумела — мы хочам тут бачыць гасцей ці не хочам. Мы хочам бачыць усіх ці толькі тых, тых, тых. Незразумелыя правілы гульні. І мы як неяк па зачараваным коле ходзім і ніяк не можам разарваць, каб неяк разумным чынам прапанаваць сваю пазіцыю, сваё стаўленне да гасцей», — дзеліцца сваім меркаваннем з «Еўрарадыё» рэдактар выдання «Туризм и отдых» Лілія Кобзік</p>

А шматразовая віза ў Беларусь для грамадзян Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў — у 4 разы таннейшая, паведамляе Euroradio.fm.

«Толькі што заўважыў, што беларуская віза для японцаў бясплатная! Як так можа быць? Для канадцаў віза каштуе 80$, для амерыканцаў 160$», — абураецца ў сваім фэйсбуку канадзец.

І мае рацыю. Атрымаць замежніку візу ў Беларусь не так і проста. Адкуль тады такія паслабленні для японцаў? Тлумачаць «Еўрарадыё» ў консульскім упраўленні МЗС:

«З Японіяй ёсць дамова яшчэ з СССР, паводле якой мы аформілі правапераемнасць. У нас звычайна двухбаковае пагадненне. Калі для нас робяць бясплатныя візы, адпаведна гэта рэгулюецца адмысловым пагадненнем»,

Японія, дарэчы, з’яўляецца адзінай краінай, жыхары якой патрабуюць візу ў Беларусь, але могуць зрабіць яе бясплатна.

Згодна са словамі кіраўніка прэс-службы МЗС Андрэя Савіных, пры наладжванні візавых адносін выкарыстоўваецца прынцып узаемнасці. Гэта значыць, што замежнікам даюцца такія ж умовы атрымання віз, якія яны прадстаўляюць беларусам.

Але не заўсёды. Напрыклад, беларусам патрэбна віза ў Катар. Зрабіць яе можна на месцы, месячная віза будзе каштаваць каля 27 долараў. У той жа час кіраўнік Беларусі пару гадоў таму адмяніў візы ў Беларусь для… катарцаў.

«Абсалютна незразумела мы хочам тут бачыць гасцей ці не хочам. Мы хочам бачыць усіх ці толькі тых, тых, тых. Незразумелыя правілы гульні. І мы як неяк па зачараваным коле ходзім і ніяк не можам разарваць, каб неяк разумным чынам прапанаваць сваю пазіцыю, сваё стаўленне да гасцей», — дзеліцца сваім меркаваннем з «Еўрарадыё» рэдактар выдання «Туризм и отдых» Лілія Кобзік.

На сайце пасольства ААЭ ў Беларусі даведваемся, што мульцівіза ў гэту краіну на паўгода каштуе для беларусаў 7 мільёнаў! Альбо 630 еўра. Цікава, што для грамадзян ААЭ беларускі «мульцік» (на год з правам знаходзіцца 90 дзён) каштуе толькі 150 еўра.

 У верасні мінулага года міністр турызму Ізраіля Стас Місежнікаў прадказваў хуткую адмену консульскіх збораў за візы паміж Ізраілем і Беларуссю. Але аўтаадказнік у пасольстве Ізраіля паведамляе:

«Для афармлення гасцявой візы неабходна падаць квітанцыю аб аплаце консульскага збору ў суме 24 долары ЗША».

Што цікава: аднаразовая кароткатэрміновая віза ў Беларусь для грамадзян Ізраіля каштуе 60 еўра, а доўгатэрміновая шматразовая — 150. Не надта і выгадна адмяняць такія візы.

Беларусы могуць ездзіць без віз у Венесуэлу, Гандурас, Кубу, Малайзію, Нікарагуа, Эквадор, Кітай (групавыя туры), Манголію (па запрашэнні ці пуцёўцы), Македонію (па запрашэнні ці пуцёўцы), Сербію, Чарнагорыю (таксама па ваўчары ці запрашэнні), Таджыкістан, Узбекістан, Казахстан, Кыргызстан, Арменію, Азербайджан, Грузію, Малдову, Расію і Украіну, Панаму.

Зміцер Кустоўскі

https://www.traditionrolex.com/8