https://www.traditionrolex.com/8
<p>Мытны камітэт не будзе выступаць з прапановай да Саўміна, каб той дазволіў выязджаць за мяжу раз на 5 дзён, як гэта было раней</p>

Мытны камітэт не будзе выступаць з прапановай да Саўміна, каб той дазволіў выязджаць за мяжу раз на 5 дзён, як гэта было раней, паведамляе Euroradio.fm.

Не лічаць мытнікі патрэбным і змяняць ўведзеныя той жа пастановай Саўміна наконт абмежавання паездак і нормы правозу паліва праз мяжу. За захаванне дзеючых зараз абмежаванняў падчас прамой тэлефоннай лініі выказаўся старшыня Мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі:

«Стабілізацыя на мяжы адбылася менавіта дзякуючы прыняццю дадзеных мер. Таму я лічу такія меры слушнымі, і іх немэтазгодна адмяняць».

Нагадаем, пастанова Саўміна, у адпаведнасці з якой выязджаць за межы Мытнага саюза на адным і тым жа аўтамабілі з Беларусі можна адзін раз на 8 дзён, набыла моц 28 лістапада 2011 года. Такім чынам урад «узмацніў меры па абмежаванні вывазу з краіны аўтамабільнага паліва і стабілізацыі сітуацыі ў пунктах пропуску праз дзяржмяжу Беларусі».

Зміцер Лукашук

https://www.traditionrolex.com/8