https://www.traditionrolex.com/8
<p>Ініцыятарам ідэі стварэння зялёнага кальца з’яўляюцца сябры баранавіцкага эколага-краязнаўчага грамадскага аб’яднання «Неруш». Іх праект «Развіццё турысцкай дэстынацыі «Зялёнае кола Баранавіцкага раёна» – адзін з 16 аналагічных праектаў ад Брэсцкай вобласці, якія будуць рэалізоўвацца да 2015 года ў межах праграмы ААН «Мясцовае прадпрымальніцтва і экалагічнае развіццё»</p>

Адпаведны праект баранавіцкіх эколагаў атрымаў падтрымку экспертаў ААН, паведамляе Intex-press.

Ініцыятарам ідэі стварэння зялёнага кальца з’яўляюцца сябры баранавіцкага эколага-краязнаўчага грамадскага аб’яднання «Неруш». Іх праект «Развіццё турысцкай дэстынацыі «Зялёнае кола Баранавіцкага раёна» – адзін з 16 аналагічных праектаў ад Брэсцкай вобласці, якія будуць рэалізоўвацца да 2015 года ў межах праграмы ААН «Мясцовае прадпрымальніцтва і экалагічнае развіццё».

Па словах кіраўніка «Нерушы» і каардынатара праекта Уладзіміра Зуева, Баранавіцкі раён быў прызнаны экспертамі самым перспектыўным для развіцця турызму сярод іншых раёнаў Брэстчыны.

«Сутнасць праграмы ААН – у падтрымцы праектаў, якія дапамогуць развіваць турыстычны патэнцыял і атрымліваць з гэтага прыбытак», – распавёў Уладзімір Зуеў.

2

У ландшафтным заказніку Стронга. Баранавіцкі раён

Акрамя эколагаў «Нерушы», удзельнічаць у праекце будуць таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і ўладальнікі аграсядзіб Баранавіцкага раёна, якія асабліва зацікаўленыя ў ажыўленні турыстычнай плыні. У межах праграмы для ўдзельнікаў праекта прадугледжаныя навучальныя семінары і стажыроўкі за мяжою.

«Цяпер мы актыўна абмяркоўваем разам з экспертамі ААН стратэгію развіцця экалагічнага турызму ў нашым рэгіёне. У адпаведнасці з гэтым у найбліжэйшы час мы вызначым, пад якія канкрэтна нашы ідэі будзе фінансаванне», – пракаментаваў сітуацыю Intex-press Уладзімір Зуеў.

Па словах эколага, сёння абмяркоўваюцца два патэнцыйныя «зялёныя маршруты» па Баранавіцкім раёне.

3  

Мястэчка Моўчадзь

4

Першы поліфункцыянальны маршрут мае папярэднюю назву «На берах Сервечы і Сваротвы». Ён звязвае між сабой дзве ці не самыя прыгожыя рэчкі Баранавіцкага раёна і дае магчымасць сузіраць маляўнічыя паўднёвыя схілы Навагрудскага ўзвышша.

Апроч водных аб’ектаў, маршрут уключае ў сябе і іншыя цікавыя сваёй прыродай, гісторыяй або архітэктурай мясціны: старадаўнія паркі (Ясянецкі, Туганавіцкі, Сваротваўскі), старыя мястэчкі Моўчадзь і Гарадзішча, унікальную трохкутную царкву ў Вялікай Сваротве, рэдкую крыніцу ўзыходнага тыпу каля вёскі Пруды і інш. Да таго ж гэты маршрут нанізвае на сябе 6 аграсядзіб, дзе можна спыніцца на ноч ці на некалькі дзён.

5

Від на вёску Ясянец Баранавіцкага раёна з Ясянецкага парку

Другі маршрут з папярэдняй назвай «Мышанка хуткаплынная» таксама спалучае маляўнічыя лясы, цікавыя гісторыка-культурныя аб’екты і 4 аграсядзібы.

Абодва маршруты прадугледжваюць самыя розныя фарматы: пешкі, на веласіпедах альбо на чаўнах. Разам яны і ўтвараюць тое самае зялёнае кола, якое знітуе шматлікія цікавосткі Баранавіцкай зямлі.

6

Вадасховішча Кутаўшчына на рацэ Сервеч

7

Сваротва – адзіная рака, якая выцякае са Свіцязі

Па словах Уладзіміра Зуева, неўзабаве ў межах праекта плануецца таксама стварыць у інтэрнэце зялёную карту Баранавіцкага раёна з інфармацыяй пра турыстычныя аб’екты, паслугі і інфраструктуру. «Пакуль гэта вельмі слаба прэзентавана ў інтэрнэце. Мы зробім так, каб і беларускі, і замежны турыст мог лёгка даведацца, дзе і што ў нас можна паглядзець ды дзе спыніцца на адпачынак», – распавёў Уладзімір Зуеў.

8

Краявід. Вёска Дабраполь Баранавіцкага раёна

Алесь Гізун

Фота: Алесь Гізун

https://www.traditionrolex.com/8