https://www.traditionrolex.com/8
<p>Мэр горада-курорта Друскінінкай Рычардас Малінаўскас лічыць, што адсутнасць цягнікоў паміж дзвюма краінамі перашкаджае развіццю турызма<strong></strong></p>

Мэр горада-курорта Друскінінкай Рычардас Малінаўскас лічыць, што адсутнасць цягнікоў паміж дзвюма краінамі перашкаджае развіццю турызма, паведамляе belsat.eu.

Калісьці рэйсы з Гродна ў найбліжэйшую ўсесаюзную здраўніцу – горад Друскінінкай – карысталіся вялікім попытам. Паміж гарадамі – 40 км. На курорт ехалі не толькі па мінеральную ваду і лячэбныя гразі, але і па пакупкі. Сёння тут восем гатэляў, вялікі сучасны аквапарк і нават цэнтр лыжнага турызму.

На пачатку 2000-х чыгуначныя рэйсы паміж нашымі краінамі спыніліся: з літоўскага боку разабралі каляіну. Цягнікі палічылі занадта дарагім транспартам, які сябе не акупляе. У будынку вакзала адкрыўся інфармацыйны турыстычны цэнтр. Мэр Друскінінкая Рычардас Малінаўскас лічыць, што адсутнасць цягнікоў паміж Літвою і Беларуссю перашкаджае развіццю турызму не толькі ў ягоным горадзе, але і ва ўсёй краіне.

Дарэчы, з беларускага боку рэйкі засталіся ажно да самага Друскінінкая: іх праклалі яшчэ ў царскія часы. Праўда, цяпер ім патрэбна мадэрнізацыя. З літоўскага ж боку трэба будзе аднавіць 7 км чыгункі. Для таго, каб узнавіць чыгуначную сувязь і памежны прапускны пункт, патрэбна жаданне абедзвюх краін.

Літоўцы абмяркоўвалі нават супрацоўніцтва з гродзенскім аэрапортам, куды маглі б прылятаць турысты з Еўропы. Гэткія мары могуць ажыццявіцца, калі запрацуе малы прымежны рух. Летась дамову ратыфікаваў літоўскі бок. Цяпер – справа за беларускім.

https://www.traditionrolex.com/8