https://www.traditionrolex.com/8
<p>Плануецца выступленне розных музычных калектываў і артыстаў. Напрыклад, тэатр Fraternidad de escrima Mascarada Matador пакажа фехтавальныя шоў у рознай стылістыцы – ад піратаў да канкістадораў, ад Іспаніі і Венецыі да Усходняй Еўропы</p>

У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе 20 красавіка каля Палаца творчасці дзяцей і моладзі, паведамляе «Твой стыль»

Тэатр агню Ergo bibamus запрашае  вулічныя тэатры, мастакоў, актцёраў, танцораў, музыкаў прыняць актыўны ўдзел у фестывалі.

Ужо вядома, што Другі міні-фестываль вулічнага мастацтва збярэ нашмат больш удзельнікаў-выступоўцаў, чым у мінулым годзе. Удзел у ім будуць браць не толькі гродзенскія прадстаўнікі вулічнага мастацтва, але і госці з іншых гарадоў Беларусі.  Напрыклад, fire show для гледачоў будуць паказваць ўдзельнікі з Мінска, Гомеля і Салігорска.

Плануецца выступленне розных музычных калектываў і артыстаў. Напрыклад, тэатр Fraternidad de escrima Mascarada Matador пакажа фехтавальныя шоў у рознай стылістыцы – ад піратаў да канкістадораў, ад Іспаніі і Венецыі да Усходняй Еўропы. Будуць на фестывалі і неон-шоў, і выступленне тэатра пантамімы, і паказальныя выступленні чэрлідэраў. 

Пакуль падрыхтоўка да фестываля ідзе поўным ходам, у творчых калектываў ёсць яшчэ шанц трапіць у спіс яго  ўдзельнікаў. Арганізатары прымаюць заяўкі ад усіх жадаючых да 10 красавіка. Стаць удзельнікам нескладана. Трэба проста запоўніць заяўку ў афіцыйнай групе мерапрыемства УКантакце.

 

https://www.traditionrolex.com/8