https://www.traditionrolex.com/8
<p>Як можна змяніць выгляд Брэсцкай крэпасці, як раскрыць яе сэнсавыя часткі, зрабіць прывабнай для турыстаў і жыхароў горада над Бугам? Пра гэта і шмат іншага распавёў доктар гісторыі мастацтваў, выкладчык Венскага ўніверсітэта, спецыяліст у галіне музейнага праектавання і піяру, аўтар канцэпцый шэрагу сусветных музеяў Дзітэр Богнэр</p>

Як можна змяніць выгляд Брэсцкай крэпасці, як раскрыць яе сэнсавыя часткі, зрабіць прывабнай для турыстаў і жыхароў горада над Бугам? Пра гэта і шмат іншага распавёў доктар гісторыі мастацтваў, выкладчык Венскага ўніверсітэта, спецыяліст у галіне музейнага праектавання і піяру, аўтар канцэпцый шэрагу сусветных музеяў Дзітэр Богнэр, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Эксперт адзначыў, што пакуль не існуе канчатковага бачання, які выгляд у бліжэйшым часе будзе мець Брэсцкая крэпасць:

Дзітэр Богнэр: Насамрэч, агульную ідэю развіцця тэрыторыі Брэсцкай крэпасці плануецца распрацаваць групай экспертаў. У гэтую групу ўваходзім і мы, і беларускія спецыялісты. Але цяпер, канешне, я не магу казаць пра канчатковае бачанне, хаця, перад тым як ехаць сюды, я вывучаў агульную канцэпцыю Брэсцкай крэпасці. Магу сказаць, што мы пастараемся аб’яднаць мінулае з цяперашнім, з новымі чаканнямі, новымі бачаннямі, нельга цалкам жыць у мінулым – гэта трэба рабіць праз прызму цяперашняга.

РР: Як вядома, мінулае тэрыторыі Брэсцкай крэпасці звязана не толькі з успамінамі пра вайну, але гэта яшчэ і памяць пра старажытнае Берасце. Як гэта спалучыць?

Дзітэр Богнэр: Як я ўжо казаў, тэрыторыя Брэсцкай крэпасці займае даволі вялікую плошчу, і сам мемарыяльны комплекс – гэта толькі адна частка, якая прысвечана трагедыі Другой сусветнай вайны. Іншыя аб’екты можна якраз адвесці пад расповед пра гісторыю старажытнага Берасця. Зрабіць гэта можна з аднаго боку праз параўнальны аналіз, паказаць, як развіваліся фартыфікацыйныя забудовы ў тым жа Берасці і нямецка-французскай мяжы ў той жа час, правесці аналіз палітычных сітуацый і тут, і там, што прывяло да будаўніцтва такіх фартыфікацый. Потым яшчэ адзін варыянт развіцця падзей – гэта стварэнне міні-інсталяцый, дзе кожны жадаючы змог бы прадстаўляць сваю гісторыю Брэста. Кожны, хто ведае гісторыю свайго горада, змог бы распавядаць сваім спосабам, сваімі славамі пра тое, што цікава.

РР: Што можна захаваць у Брэсцкай крэпасці і што можна ўнесці сюды яшчэ новага? І ці можна ўнесці?

Дзітэр Богнэр: Што тычыцца самога мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць», то я лічу, што рэстаўрацыйныя працы павінны быць тут мінімальнымі, каб не спрабаваць аднавіць усё, як было, а пакінуць дух і атмасферу, як яно ёсць цяпер. Магчыма, можна ўвесці новы функцыянал у тыя забудовы або бункеры, дзе праведзена электрычнасць, але па мінімуму. А ў іншых будынках, не маючых прамых адносін да Брэсцкай крэпасці можна прадугледзець той жа новы функцыянал. Але гэта залежыць ад пажаданняў тых жа брэстчан або наведвальнікаў гэтага комплекса, як яны гэта бачаць у будучым. Мне паказвалі парахавыя сховішчы, кожнае з якіх адлюстроўвае розны архітэктурны стыль і падыход. Так, адно з іх было пабудавана ў 1870-м, другое ў 1910-м, а трэцяе ў 40-х гадах мінулага стагоддзя. Сумесь стыляў кажа пра тое, што магчыма суіснаванне больш сучасных пабудоў на тэрыторыі комплексу. Таму я бачу, што тут можа з’явіцца сучасны функцынал.

Дзітэр Богнэр наведаў горад над Бугам у рамках праекта «Брэст-2019», у якім будзе распрацавана канцэпцыя развіцця Брэсцкай крэпасці і прылеглых да яе тэрыторый.

Гутарыла Аліса Поль

https://www.traditionrolex.com/8