https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гэтым разам вандраваць прыйшлося не надта далёка ад Мінска, практычна па паўночна-ўсходняй і паўночнай ускраінах Налібоцкай пушчы, таму вандроўка і называлася «Налібоцкая ўскраіна»</p>

Еўрапейскім  клубам, Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» праведзена першая краязнаўчая вандроўка ў бягучым годзе з цыкла, які ўжо становіцца традыцыйным, «Падарожжа ў Еўропу». Гэтым разам вандраваць прыйшлося не надта далёка ад Мінска, практычна па паўночна-ўсходняй і паўночнай ускраінах Налібоцкай пушчы, таму вандроўка і называлася «Налібоцкая ўскраіна».

Пад кіраўніцтвам старшыні Таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча аматары краязнаўства і гісторыка-культурнай спадчыны, а іх на вандроўку сабралося больш 50 чалавек, агледзелі цудоўныя помнікі, касцёлы, цэрквы, іўдзейскія культавыя пабудовы, старыя могілкі, сядзібна-паркавыя ансамблі ў шматлікіх населеных пунктах Налібоцкага краю, колішняй часткі летапіснай Літвы, сэрца Вялікага княства Літлўскага. Гэта такія населеныя пункты, як Траскоўшчына, Новае Поле, Ракаў, Падневічы, Івянец, Пяршай, Валожын. Паселішчы, гісторыя якіх звязана з Друцкімі-Любецкімі, Тышкевічамі, Агінскімі, Солтанамі, Здзяхоўскімі і з іншымі слаўнымі прадстаўнікамі нашай зямлі.

0

Былі запамінальнымі практычна ўсе помнікі і паселішчы, але разынкай падарожжа стала  наведванне Музея матэрыяльнай культуры Ракава, які створаны намаганнямі беларускага мастака Фелікса Янушкевіча і яго братоў. У музеі вандроўнікі былі гасцінна сустрэты самім Феліксам, які на працягу дзвюх гадзін захапляльна распавядаў пра гісторыю Ракава, гэтага старажытнага населенага пункта, які за сваю гісторыю пабываў і мястэчкам, і горадам, а зараз з’яўляецца вёскай, у складзе якой налічваецца аж 43 вуліцы.

3

А ў Падневічах на рыма-каталіцкіх могілках была наведана магіла пачынальніка беларускай драматургіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Яго ж фальварак Малая Люцынка, на жаль, не захаваўся, як і іншыя шматлікія помнікі архітэктуры і культуры, якія знішчаліся ўдзячнымі савецкімі беларусамі, асабліва інтэнсіўна ў 50–70 гг. мінулага стагоддзя. А зараз гэтая зараза перайшла на пакаленне сучасных беларускіх чыноўнікаў і, як гаварылі раней, на астатні «партыйна-гаспадарчы актыў».

4

Вандроўка, нягледзячы на досыць халоднае і некамфортнае для пачатку красавіка надвор’е, прайшла на адным дыханні, і новае падарожжа адбудзецца ўжо неўзабаве, 27 красавіка, і на гэты раз на ўсходнія ўскраіны нашай Беларусі.

https://www.traditionrolex.com/8