https://www.traditionrolex.com/8
<p>Удзельнікі сустрэчы пагадзіліся, што экатурызм у Беларусі развіваецца, але не так, як хочацца. Падчас правядзення «круглага стала» рэкамендаваны змены і прапановы па мадэрнізацыі нарматыўнай базы экатурызму ў Беларусі. Апошняе слова будзе за Міністэрствам спорту і турызму краіны</p>

У межах праграмы «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё» ў Гродна праходзіць «круглы стол». На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі ўлады і агратурыстычнага бізнесу, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Каардынатар ПРААН па Гродзеншчыне Аляксандр Шухно кажа, што ў вобласці амаль 200 аграсядзіб, якія чакаюць вырашэння іх праблем у сферы права:

– Падчас правядзення «круглага стала» будзе прадстаўлены даклад і прэзентацыя эксперта, які вывучыў усе акалічнасці заканадаўства ў гэтай сферы. Пасля чаго, спадзяюся, адбудзецца актыўнае абмеркаванне закранутых пытанняў. Мэта гэтага мерапрыемства – выпрацоўка рэкамендацый для паляпшэння прававога поля ў сферы аграэкатурызму. Адным з кампанентаў праекта з'яўляецца ўсталяванне больш шчыльнага супрацоўніцтва паміж органамі ўлады і прыватным бізнесам.

Удзельнікі сустрэчы пагадзіліся, што экатурызм у Беларусі развіваецца, але не так, як хочацца. Падчас правядзення «круглага стала» рэкамендаваны змены і прапановы па мадэрнізацыі нарматыўнай базы экатурызму ў Беларусі. Апошняе слова будзе за Міністэрствам спорту і турызму краіны.

2

3

5

Якуб Сушчынскі

Фота Савелія Малчанава

https://www.traditionrolex.com/8