https://www.traditionrolex.com/8
<p>Творца гаварыў па-беларуску пра тое, што палюбіў Беларусь і нават ажаніўся з беларускай дзяўчынай. У сваіх жа працах ён паказвае сваю родную мясціну – вёску Букавец у Польшчы</p>

У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава графікі Лукаша Левандоўскага, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя». Творца гаварыў па-беларуску пра тое, што палюбіў Беларусь і нават ажаніўся з беларускай дзяўчынай. У сваіх жа працах ён паказвае сваю родную мясціну – вёску Букавец у Польшчы:

 Я ж там вырас. Але самае галоўнае – гэта месца, дзе жыве шмат людзей, якія апынуліся там не па ўласным рашэнні. Мая сям’я з сённяшняй Украіны, ёсць шмат людзей з сённяшняй Беларусі. Проста мяшянка такая. З гэтага вынікае шмат добрых рэчаў для самаго Букаўца.

Выпускнік Акадэміі мастацтва ў Гданьску Лукаш Левандоўскі звяртаецца да рэалістычных спосабаў адлюстравання наваколля. Ягоныя працы можна яшчэ пабачыць 18 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Частка з іх прысвечаная паўстанню 1863 года.

1

2

3

4

Яна Запольская

Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8