https://www.traditionrolex.com/8
<p>Беларусаў штрафуюць менш, чым жыхароў Беластока, за парушэнне правілаў дарожнага руху пры ўездзе на закрытае скрыжаванне вуліцы Сянкевіча і алеі Пілсудскага. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар гарадской службы аховы Яцэк Петрашэўскі. Па яго словах, з часу закрыцця скрыжавання было аштрафавана каля 400 кіроўцаў, столькі ж атрымалі папярэджанні</p>

Беларусаў штрафуюць менш, чым жыхароў Беластока, за парушэнне правілаў дарожнага руху пры ўездзе на закрытае скрыжаванне вуліцы Сянкевіча і алеі Пілсудскага. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар гарадской службы аховы Яцэк Петрашэўскі. Па яго словах, з часу закрыцця скрыжавання было аштрафавана каля 400 кіроўцаў, столькі ж атрымалі папярэджанні. Беларусаў у ліку пакараных штрафамі каля 2 адсоткаў. Як правіла, штрафуюць на 50 злотых, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

– Калі беларускія кіроўцы прыязджаюць да нас, што нас вельмі радуе, і бачаць новую сітуацыю, што ёсць забарона руху, то няхай затрымаюцца ў дазволеным месцы і падыдуць да патруля і скажуць, што яны з Беларусі і не ведаюць, як даехаць ці праехаць. Напэўна, атрымаюць такую дапамогу. Але каб не было такой сітуацыі, што бачаць дарожныя знакі, уязджаюць на закрыты ўчастак дарогі і толькі там пытаюцца пра дарогу.

Па словах Яцэка Петрашэўскага, кожны выпадак парушэнняў аналізуецца. Адна справа, калі кіроўца ўехаў на скрыжаванне ўпершыню, ездзе ў шпіталь, згубіўся, паверыў GPS-навігатару, і зусім іншая, калі яшчэ напярэдадні атрымаў папярэджанне, а сёння зноў парушыў правілы і ўехаў на закрыты ўчастак дарогі. Па словах прэс-сакратара, закрываць скрыжаванне Сянкевіча–Пілсудскага цалкам і тым самым выключаць магчымасць парушэння правілаў кіроўцамі, не плануецца. Тут ходзіць толькі грамадскі транспарт.

Антон Разумоўскі 

https://www.traditionrolex.com/8