https://www.traditionrolex.com/8
<p>Па словах старшыні праўлення «Мінскага веласіпеднага таварыства» Яўгена Харужага, праблема развіцця веласіпеднага транспарта заключаецца толькі ў адаптацыі горада для веласіпедыстаў</p>

Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення «Мінскага веласіпеднага таварыства» Яўген Харужы, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Паводле яго слоў, развіццю спрыяе рэльеф горада, дастаткова шырокія ходнікі і праезжая частка. Жыхары Мінска таксама ахвотна перасаджваюцца на веласіпеды, падкрэсліў Яўген Харужы:

– Кожны год я сустракаю ўсё больш людзей рознага ўзросту, бо спачатку гэта была толькі моладзь. Цяпер на вуліцах горада можна сустрэць і людзей старэйшага ўзросту. Даведваюся, што даволі шмат чыноўнікаў ездзяць на веласіпедах на працу, што гадоў пяць таму было немагчыма ўявіць. Неяк трохі змяняецца менталітэт, таму я думаю, што веласіпедыстаў будзе ўсё больш і больш. 

Па словах старшыні праўлення «Мінскага веласіпеднага таварыства» Яўгена Харужага, праблема развіцця веласіпеднага транспарта заключаецца толькі ў адаптацыі горада для веласіпедыстаў. Праца ў гэтым накірунку вядзецца дастаткова актыўна, падкрэсліў Яўген Харужы.

Вольга Чарных

https://www.traditionrolex.com/8