https://www.traditionrolex.com/8
<p>На экскурсію «Ад сойміка да староства» сабраліся ўдзельнікі<strong></strong>. Кожны крок маршрута быў прадстаўлены новай эпохай і сацыяльна-культурным асяродкам</p>

20 красавіка ў Браславе адбыўся Фэст экскурсаводаў. На экскурсію «Ад сойміка да староства» сабраліся ўдзельнікі. Кожны крок маршрута быў прадстаўлены новай эпохай і сацыяльна-культурным асяродкам, паведамляе braslaw.by.

У гэтым дапамагалі экскурсаводам – фатографу Галляшу Сяляве і супрацоўніцы краязнаўчага музея Ганне Базарэвіч – загадзя падрыхтаваныя артэфакты. На старажытным гарадзішчы ўдзельнікі фэсту праслухалі цікавы аповед пра раннюю гісторыю старажытнага Браслава і на высокім валы з відам на Дрывяты пачулі гукі старадаўняй дуды.

Далей шпацыр працягваўся каля былой Ратушнай плошчы і гандлёвых радоў (цяпер месца, дзе стаіць касцёл). На былой вуліцы Вялікай (Ленінскай) экскурс паглыбіўся ў яўрэйскі асяродак ХІХ–ХХ стст. Прашпацыравалі да страчанай брукаванкі, якая, магчыма, вяла да цэнтра свецкага і рэлігійнага жыцця – сінагагальнага двара. Тут адбылася дэманстрацыя «куплі-продажу» тавараў праз брудную дарогу, якую на пачатку ХХ ст. можна было назіраць у мястэчку.

 1

2

Каля камяніцы – цэху па вырабе вяндліны, якая завозілася на продаж ажно ў Вільню, – пакаштавалі вэнджанага сала. А на наступным кроку адведалі яўрэйскі ліманад. Вандроўка працягвалася па вуліцах, якія ўжо страцілі свае прыгожыя былыя назвы: Вялікая, Нарбутаўская, Паштовая, Рынкавая, 3 Мая. Удзельнікі параўноўвалі местачковыя краявіды з фотаздымкамі мінулага стагоддзя., слухалі месцамі сумныя, а месцамі вясёлыя аповеды з гісторыі Браслава.

3

Шпацыруючы па забудове 1920-х гадоў, якая была спраектавана прафесарам Віленскага ўніверсітэта Юліушам Клосам, даведаліся, дзе жыў браслаўскі стараста і іншыя службоўцы. А каля Спартыўнага дома, у якім «пры Польшчы» праходзілі канцэрты і розныя культурніцкія мерапрыемствы, у выкананні экскурсаводаў прагучала польская народная песня «Гэй, саколы!»

4

5

Заключным этапам была плошча перад будынкам староства. Вельмі цёпла з намі развіталіся слухачы, якія пераадолелі шлях паўз стагоддзі (а некаторыя нават з дзеткамі ў калясках). Лічу, што фэст, які, дарэчы, праводзіўся ў Браславе ўпершыню, атрымаўся як мае быць. І ў наступным годзе мы зноў здзівім браслаўцаў нашай гісторыяй.

 Ганна Базарэвіч,

фота Яўгена Шэіна

https://www.traditionrolex.com/8