https://www.traditionrolex.com/8
<p>Грошы дасць Міністэрства замежных спраў Польшчы</p>

У межах конкурсу «Сумесныя польска-беларускія дзеянні» будзе выдзелена 100 тысяч злотых (больш за 30 тысяч долараў ЗША) фундацыі Вілла Сакратэс — на правядзенне ў гэтым годзе фестывалю маладой Беларусі «Басовішча». Фундацыя выступае адным з арганізатараў фэсту, паведамляюць «Еўрарадыё» i  bialystok.gazeta.pl.

Як адзначае выданне, 90 тысяч злотых на «Басовішча» выдзеліла таксама Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі Польшчы.

«Басовішча-2013» адбудзецца 19-20 ліпеня ў польскім мястэчку Гарадок. На гэты момант вядома, што на фестывалі выступяць Pomidor/OFF, «Перкалаба», Orkiestra Klezmerska Teatru Sejne?skiego, Akute, Dzieciuki, The Toobes і польскі калектыў Indios Bravos.

https://www.traditionrolex.com/8