https://www.traditionrolex.com/8
<p>Удзельнікі вандроўкі, а іх было аж 70 чалавек, як самыя сапраўдныя беларусы, мужна пераносілі ўсе нязручнасці вельмі доўгага па адлегласці і часе падарожжа, каб дакрануцца да сваіх каранёў праз вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны</p>

27 красавіка адбылася чарговая краязнаўчая вандроўка, зладжаная Еўрапейскім клубам, Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гістрыі і культуры пры  падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» па найцікавейшых мясцінах нашай Бацькаўшчыны ў межах краязнаўчага праекта «Падарожжа ў Еўропу», паведамляе Budzma.org.

Нездарма падарожжа атрымала назву «Дняпроўска-Сожскае міжрэчча», бо асноўны маршрут пралягаў менавіта паміж гэтымі вялікімі беларускімі рэкамі ў іх сярэдняй плыні, колькі дзясяткаў кіламетраў на поўдзень ад Магілёва – сапраўднай сталіцы Беларускага Падняпрўя. Менавіта тут і шукалі разам Еўропу, а дакладней матэрыяльныя рысы еўрапейскага культурнага кантэксту, у якім на працягу гісторыі развівалася наша Бацькаўшчына.

Пад час вандроўкі былі наведаны сівыя Рагачоў і Прапойск (сучасны Слаўгарад), дняпроўская цвярдыня Быхаў, былое гандлёвае мястэчка Доўск на скрыжаванні дзвюх дарог, якія за часамі Расійскай імперыі сталі галоўнымі магістральнымі шляхамі з захаду на ўсход і з поўначы на поўдзень, найпрыгажэйшы сядзібна-паркавы комплекс у Грудзінаўцы і нават мемарыял, узведзены ў гонар 200-годдзя бітвы пад Лясной.

Удзельнікі вандроўкі, а іх было аж 70 чалавек, як самыя сапраўдныя беларусы, мужна пераносілі ўсе нязручнасці вельмі доўгага па адлегласці і часе падарожжа, каб дакрануцца да сваіх каранёў праз вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны. Засмуціла толькі нядбайнасць і безгаспадарчасць мясцовых улад у дачыненні да нашых скарбаў, што асабліва было бачна на прыкладзе Быхаўскага замку, ды і некаторых іншых помнікаў. Але ў тым жа Быхаве ёсць і перспектыва, бо на кансервацыйныя і рэстаўрацыйныя мерапрыемствы, якія плануюцца на замку і сінагозе, ужо вылучаны бюджэтныя сродкі. А папярэднія і навукова-даследчыя працы ўжо пачаліся.

Мы былі разам, і гэта нам дапамагло праехаць амаль 700 кіламетраў для знаёмства з помнікамі. Але не толькі з помнікамі пад час падарожжа вандроўнікі пазнаёміліся. Для аматараў  краязназнаўчага падарожжа  адбылася прэзентацыя дыска з навукова-праектнымі працамі Архітэктурнай секцыі Таварыства аховы помнікаў, а ў Прапойску нас чакала творчая сустрэчы з цудоўным беларускім літаратарам, мясцовым ўраджэнцам Феліксам Шкірманковым.

1

Касцёл у Рагачове

2

Чарадою да аб’екта

3

Земская ўправа ў Рагачове

4

Рагачоўскае рэальнае вучылішча

5

Царква ў Доўску

6

Гэта яўна не Еўропа

7

Царква ў Прапоўску

8

Прапойск. Руіны цёплай царквы

9

Схілы прапойскага замчышча

10

Калісьці тут стаяў у Прапойску замак

11

Злучэнне Проні і Сажа. Вясновая паводка

12

Фелікс Шкірманкоў падпісвае свае кнігі

13

Быхаў. Самая старая сінагога, што ацалела ў Беларусі

14

Руіны замка ў Быхаве

15

Палац Талстых у Грудзінаўцы

16

Паркавая сажалка ў Грудзінаўцы

https://www.traditionrolex.com/8