https://www.traditionrolex.com/8

13

Гэта не сур’ёзны турыст-беларус, гэта больш весела і канцэптуальна. Актрыса «Свабоднага тэатра» Юля Шаўчук фатаграфуецца на фоне мінскіх славутасцяў, капіруючы персанажа карціны «Крык» Эдварда Мунка, паведамляе «Еўрарадыё».

«Ідэя з’явілася пару гадоў таму. Ды і як з’явілася: я ў Лондане спрабавала рабіць нестандартныя фоткі стандартных месцаў для фотаздымкаў. І вось адным з такіх нестандартных выразаў твару, цела і г. д. стаў «Крык» Мунка, — распавядае «Еўрарадыё» Юля Шаўчук. — Мы шмат дзе бываем з тэатрам, і я заўжды ляплю цяпер мункаў у пазнавальных месцах. Хачу, каб сур’ёзны беларус абаср...ся, бо ён нейкі… Ну… Не вельмі разумны».

Юля хоча зрабіць мункаў па ўсім свеце і не мае нічога супраць таго, каб людзі паўтаралі яе «тэхніку». «Няхай бы фота-крык заняў сваю маленькую нішачку».

Больш мункаў можна паглядзець у альбоме Юлі Шаўчук вК.

«Крык» — самая вядомая карціна нарвежскага экспрэсіяніста Эдварда Мунка і адзін з самых дарагіх твораў у гісторыі жывапісу. Існуе некалькі прачытанняў яго сюжэта. Згодна з адным з іх, крычыць на карціне не яе галоўны персанаж — чалавек з вельмі спрошчанай фігурай, — а ўся навакольная прырода.

Маска забойцы з амерыканскага трылера «Крык» скапіравана з выразу твару персанажа Мунка.

https://www.traditionrolex.com/8