https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пачатак новага сезону для беларускіх турыстычных аператараў выглядае аптымістычна. Амаль усё, што з’яўляецца на рынку, – выкупаецца, а зніжкі ў асобныя моманты дасягалі нават 30–40%, кажа рэдактар газеты «Туризм и отдых» Лілія Кобзік. Аднак рэальны стан спраў пакажа пік турыстычнага сезону – ліпень і жнівень</p>

Пачатак новага сезону для беларускіх турыстычных аператараў выглядае аптымістычна. Амаль усё, што з’яўляецца на рынку, – выкупаецца, а зніжкі ў асобныя моманты дасягалі нават 30–40%, кажа рэдактар газеты «Туризм и отдых» Лілія Кобзік. Аднак рэальны стан спраў пакажа пік турыстычнага сезону – ліпень і жнівень, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

РР: Як стартаваў сёлетні турыстычны сезон? І што можна сказаць пра дынаміку змянення коштаў у той ці іншы бок?

Лілія Кобзік: Бачна, што сезон актыўных продажаў пачаўся вельмі рана, амаль што напрыканцы мінулага года. Кошты былі вельмі «смачныя», і на самыя папулярныя напрамкі: Грэцыя, Балгарыя і г. д. Але ў цэлым, калі не браць пад увагу ранняе браніраванне, то кошты падвысіліся па ўсіх напрамках: і па Чарнагорыі, і па Турцыі так адбываецца кожны год, нават Крым 5–10% дадае ў коштах. Падвышэнне коштаў звязана з сэрвісам, прынамсі так лічыцца, з’яўляюцца новыя атэлі, праводзяцца новыя рамонты, новыя інтэр’еры, укладаюцца грошы ў персанал. І гэта цалкам натуральна.

РР: Наколькі гэта танней абыходзіцца, калі загадзя выкупіць сабе адпачынак на ліпень ці жнівень, напрыклад?

Лілія Кобзік: Зніжкі ўжо скончыліся. Яны былі ў розныя месяцы. Пачыналіся ў пачатку года і з кожным месяцам былі ўсё меншыя і меншыя. На пачатку было 30–40%. Далёка не на ўсе атэлі зніжкі, але ў той жа Грэцыі і на трохзоркавыя атэлі, а на астравах і на чатырохзоркавыя былі зніжкі. Хаця ў Турцыі самыя «раскручаныя» атэлі даюць зніжкі, але яны самі па сабе дарагія. На самыя папулярныя, масавыя турыстычныя напрамкі былі зніжкі якраз у 30–40%.

РР: Калі возьмем сярэдні заробак і сям’ю, у якой муж і жонка, напрыклад, атрымліваюць па чатыры мільёны рублёў, то які адпачынак яны могуць сабе дазволіць, ці могуць паляцець у той жа Егіпет?

Лілія Кобзік: Думаю, што тыя, хто атрымлівае такія заробкі, у межах 500 долараў, то вельмі шмат не ездзяць, можа быць, у Крым. А тыя, якія атрымліваюць па 700–800 долараў – гэта афіцыйныя дадзеныя па Мінску – яны адпачываюць. На гэтыя грошы ў прынцыпе, калі ты ўмееш адпачываць, забраніраваць, выбраць фірму, то можна добры адпачынак выбраць.

РР: Ведаю, што многія, асабліва жыхары памежных рэгіёнаў, прыязджаюць у Беласток і тут набываюць пуцёўкі. Відавочна, розніца ў коштах надалей захоўваецца...

Лілія Кобзік: Розніца захоўваецца. Яна пераважна захоўваецца на авіяпералёты, таму што ў нас сярэдняя цана будзе прыкладна 300 долараў на білет. Калі ж вылятаеш з Польшчы ці прыбалтыйскіх краін, канешне, і за 20 еўра можна набыць білет, але сярэдняя цана – гэта крыху больш за 100 долараў, што ў тры разы менш. За кошт гэтага, канешне, у Беларусі і значна даражэйшая пуцёўка. Ёсць і іншыя фактары, якія ўплываюць на цану.

Гутарыла Яна Запольская 

https://www.traditionrolex.com/8