https://www.traditionrolex.com/8
<p>Фестываль «Басовішча-2013» запрашае ва ўрочышча Барык блізу Гарадка на Беласточчыне 19 і 20 ліпеня. Ужо вядома, што вядоўцам гэтай музычнай імпрэзы будзе музыка і шоўмэн Аляксандр Памідораў</p>

Агучаны чарговыя ўдзельнікі сёлетняга фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2013». На сцэну ва ўрочышчы Барык каля Гарадка выйдуць: польскі гурт Masala, беларускія Re1ikt і Vinsent, а таксама беларуска-польскі сумесны праект Zabelov & Kinior, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Як кажа Ілона Карпюк, якая на фестывалі адказвае за кантакты з медыя, у фармаце фестывалю хочуць паказаць таксама і шматкультурнасць рэгіёна:

– Прадстаўнікі розных культур жывуць на Беласточчыне, таму хочам, каб у фармаце фестывалю гэтая шматкультурнасць была відавочнай. Не толькі ў сэнсе польска-беларускім, бо зразумела, што аддаем перавагу беларускім гуртам і ў Польшчы, і ў Беларусі. Але мы хочам падкрэсліць і шматкультургнасць. І гэта паўплывае на састаў публікі, якая прыйдзе на гэты фестываль.

Фестываль «Басовішча-2013» запрашае ва ўрочышча Барык блізу Гарадка на Беласточчыне 19 і 20 ліпеня. Ужо вядома, што вядоўцам гэтай музычнай імпрэзы будзе музыка і шоўмэн Аляксандр Памідораў. 

Яна Запольская

https://www.traditionrolex.com/8