https://www.traditionrolex.com/8

Упершыню ў мясцовым краязнаўчым музеі Смаргонскаго раёна адбудзецца мерапрыемства «Ноч музеяў у мястэчку Жодзішкі». Пройдзе гэта акцыя 18 мая ў Міжнародны Дзень музеяў.

Мерапрыемствы пачнуцца ў сядзiбе «Вялес» (вул. Камсамольская, 40), у 19.00.

Праграма мерапрыемства прадугледжвае:

- Вiдэапаказ гiстарычна-краязнаўчага фiльма пра мястэчка Жодзiшкi 
- Імпрэзу майстра Вiктара Кульпiна (Мiнск) «Дуда з глыбiнi вякоў i да нашых дзён»

- Аўтарскi канцэрт барда Алега Мiзулы.

Працяг праграмы – у краязнаўчым музеi ў 22.00: 
- Вандроўка ў глыбiню гiсторыi мястэчка.
- Агляд этнаграфiчных здабыткаў, фотаздымкі з экспедыцыі «Вілія і яе берагі».
- Знаёмства з кнігай графа Канстанціна Тышкевіча Wilija i jej brzegi («Вілія і яе берагі») – поўная версія кнігі К. Тышкевіча выдадзена ў Дрэздэне ў 1871 годзе на польскай мове, а таксама запрашэнне ў штогадовую вандроўку-экспедыцыю «Вілія–Neris», і не толькі…

Больш парабязна можна даведацца па тэл. ( +375 29 ) 960-53-13 Алег Мізула.

Паглядзець, дзе знаходзіцца мястэчка Жодзішкі, на карце можна па спасылцы http://belaruscity.net/raspolozhenie_na_karte/town-4256817081.html. Далучайцеся!

 

https://www.traditionrolex.com/8