https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выстава, прысвечаная гэтаму храму, зараз адкрылася ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы</p>

У чацвер, 23 мая, у Гродне адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага выдання «Гародня. 50 год без Фары Вітаўта», якое пабачыла свет у кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка». Увазе гродзенцаў будуць прадстаўленыя каляровая брашура і дыск, дзе змешчаны ўнікальныя здымкі славутага храма, яго гісторыя і знішчэнне, успаміны гродзенцаў, а таксама грунтоўныя даследванні беларускіх і літоўскіх гісторыкаў, паведамляе s13.ru.

Выстава, прысвечаная гэтаму храму, зараз адкрылася ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы.

Больш за 50 гадоў таму, у 1961 годзе, у Гродне камуністамі быў зруйнаваны адзін з найпрыгажэйшых каталіцкіх храмаў нашага краю – Фара Вітаўта. Шасцісотгадовая гісторыя касцёла непарыўна звязана з гісторыяй горада. Святыня, якая перажыла пажары, варожыя навалы і ваяўнічы атэізм, стала ахвярай гродзенскіх улад. У ноч на 29 лістапада 1961 года ленінградскія піратэхнікі выканалі рашэнне № 883 выканкама гарадскога Савета «О мероприятиях по обрушению здания бывшего военного костела на Советской площади»…

Прэзентацыя запланавана на 23 мая, пачатак у 18.30 (вул. Будзённага, 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Уваход вольны.

0

Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія «Еўрапейская архітэктурная спадчына Беларусі ў ідэалагічных войнах ХХ-ХХI стст. Расійскае, савецкае стаўленне да архітэктурнай традыцыі беларусаў».

Фара Вітаўта – першы каталіцкі храм у Гродне. Дакладная дата яго пабудовы невядомая, але драўляны касцёл згадваецца ў княскім прывілеі, дадзеным гродзенцам у 1389 годзе. Будаўніцтва мураванага касцёла звязваюць з дзейнасцю ў Гродне караля Стэфана Баторыя. Касцёл быў канчаткова пабудаваны ў 1586 годзе. Па сваіх памерах ён лічыўся самым вялікім храмам на беларускіх землях.

Касцёл Найсвяцейшай Марыі Панны ў розныя часы называўся па-рознаму: Фара Вітаўта, Сафійскі сабор, Гарнізонны касцёл. Ягоны лёс быў незайздросны: храм неаднаразова знішчаўся ў пажарах. Чарговы пажар у 1793 годзе настолькі сур’ёзна пашкодзіў касцёл, што назву «Фарны» аддалі былому касцёлу езуітаў.

Пасля ўваходу Гродна ў склад Расійскай імперыі касцёл аддалі праваслаўным – так касцёл стаў Сафійскім саборам. Апошняя праваслаўная літургія была праведзена ў храме ў снежні 1918 года, пасля чаго сабор зноў перадалі католікам. У 1920–1930-х гадах, пасля дзвюх няўдалых спроб перабудовы касцёла, ён стаў называцца гарнізонным.

За гады вайны Фара амаль не знішчылася. Горш касцёлу было ўжо пасля Вялікай Айчыннай: у ім знаходзіліся склады збожжа, тканін і інш. Былі нават планы спачатку зрабіць з касцёла кінатэатр, а пасля ўвогуле размясціць там спартыўную залу. Але касцёл урэшце дачакаўся найгоршага лёсу – 8 сакавіка 1961 года была прынята пастанова знесці будынак самага першага каталіцкага храма ў Гродне, што і ажыццявілася: у ноч на 29 лістапада 1961 года ленінградская група падрыўнікоў знішчыла Фару Вітаўта…

https://www.traditionrolex.com/8