https://www.traditionrolex.com/8
<p>Еўрапейскі клуб,  Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» 25 мая правялі для жадаючых чарговую сяброўскую вандроўку «Сталіца Палесся» з серыі «Падарожжа ў Еўропу», а ахвочых сабралася звыш 70 чалавек</p>

Еўрапейскі клуб,  Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» 25 мая правялі для жадаючых чарговую сяброўскую вандроўку «Сталіца Палесся» з серыі «Падарожжа ў Еўропу», а ахвочых сабралася звыш 70 чалавек.

Пад час падарожжа вандроўнікі азнаёміліся з унікальнай драўлянай царквой у Дабраслаўцы, неагатычным касцёлам у Лагішыне, які з’яўляецца санктуарыем Маці Божай Лагішынскай,  Каралевы Палесся, наведалі Парэчча, паселішча на Ясельдзе, якое дзякуючы яго ўладальнікам, Скірмунтам, стала яшчэ ў XIX ст. адным з найбуйнейшых цэнтраў прамысловасці ў краі.

Апошняя даніна памяці была аддадзена Раману Скірмунту – вядомаму грамадскаму і дзяржаўнаму дзеячу нашай Бацькаўшчыны, аднаму з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі.  Ён, разам са сваім братам Баляславам, быў зверскі забіты мясцовымі жыхарамі 7 кастрычніка 1939 г.  Пахаваны браты на ўскрайку Парэцкага парку, побач з брацкай магілай польскіх легіянераў, якія загінулі ў баях з чырвонымі ў 1919 г., і на гэтай магіле Раманам Скірмунтам быў пастаўлены камень у 1934-м г., на 15-годдзе пачатку савецка-польскай вайны.

1

2

У Пінску былі агледжаны архітэктурныя дамінанты ў гістарычным цэнтры – езуіцкі калегіюм, палац Бутрымовіча, сінагогі, касцёл камуністаў, былы бернардынскі касцёл, касцёл і кляштар францысканцаў, дзе ў крыпце была наведана магіла кардынала Казіміра Свёнтэка,  пазнаёміліся аматары гісторыка-культурнай спадчыны і з шэраговай забудовай.

3

4

Вось так за дзень і адбылося знаёмства не толькі са сталіцай Заходняга Палесся, але і з яго ваколіцамі.

5

https://www.traditionrolex.com/8