https://www.traditionrolex.com/8
<p>Штогадовы Балтыйскі фестываль хэві-мэтал і фольк музыкі «Кілкім Жайбу» ў 14-ы раз пройдзе ў Літве 21–23 чэрвеня. Канцэпцыя фестываля сумяшчае экстрэмальныя формы рок-музыкі са старадаўнім фальклёрам і акцэнтамі на гісторыі Балтыі, і ў знак павагі старажытных народных традыцый ён адбываецца ў дні сонцастаяння</p>

Штогадовы Балтыйскі фестываль хэві-мэтал і фольк музыкі «Кілкім Жайбу» ў 14-ы раз пройдзе ў Літве 21–23 чэрвеня. Канцэпцыя фестываля сумяшчае экстрэмальныя формы рок-музыкі са старадаўнім фальклёрам і акцэнтамі на гісторыі Балтыі, і ў знак павагі старажытных народных традыцый ён адбываецца ў дні сонцастаяння, паведамляе Generation.by.

Прапанова для грамадзян Беларусі:

Kilkim ?aibu пашырае кола гледачоў і запрашае беларусаў здзейсніць падарожжа ў госці да суседзяў і пазнаёміцца са старажытнай культурай балтаў. Наяўнасць мяжы заўсёды ўскладняе жыццё вандроўнікам, таму Kilkim ?aibu робіць сур'ёзны крок насустрач беларускім гледачам: па білеце на фестываль, як і ў мінулым годзе, можна атрымаць візу бясплатна!

Kilkim ?aibu — найстарэйшы фестываль у Балтыйскім рэгіёне. Кожны год арганізатары ўдасканальваюць і прапануюць гледачам больш магутную і цікавую праграму — у гэтым годзе выступіць каля 30 гуртоў з розных краін. Ад Беларусі зайграе гурт «Стары Ольса».

Кошт білета для Беларусі 350–410 тыс. беларускіх рублёў. Білеты ў Беларусі прадаюцца праз агента фестываля: Інфалінія: +37525 6 169 179, http://vk.com/kilkimzaibu_2013.

Болей інфармацыі пра фармат і месца базавання фэсту, спіс гуртоў, прапановы па транспарце і парадку атрымання віз — на сайце фэста. Таксама ў vkontakte ёсць суполка для наведвальнікаў па абмеркаванні фестывальных пытанняў і пошуку спадарожнікаў для падарожжа ў Літву.

1

Generation.by у мінулым годзе наведаў славуты фэст і прывёз адтуль прыгожы фотарэпартаж. Сёлета збіраемся ізноў.

https://www.traditionrolex.com/8