https://www.traditionrolex.com/8

Этнаграфічны фэст «Культура на сходах музея» прайшоў у Гайнаўцы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Імпрэза, якая ладзіцца Музеем і асяродкам беларускай культуры ўжо 9 гадоў запар, і сёлета прайшла пад знакам беларускай музыкі і традыцыйных рамёстваў. Распавядае дырэктар установы Тамаш Ціханюк:

– Целы дзень беларуская імпрэза з беларускай музыкай, з беларускім словам, з беларускім рамяством. У рамках нашага фестывалю адбываюцца практычныя заняткі па розных жанрах, па розных рамёствах, традыцыйных для беларускага народа.

Падчас мерапрыемства выступілі беларускія калектывы з Беласточчыны, а на завяршэнне канцэрта зайграў гурт «Стары Ольса» з Менска. Наведнікі Музея і асяродка беларускай культуры змаглі таксама прыгледзецца, як паўстаюць вырабы народных майстроў, пакаштаваць страваў з бульбы.

1

2

3

4

5

Ганна Мордань. Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8