https://www.traditionrolex.com/8
<p>Прадстаўнікі клубаў «Ліга прафесійнага рэстлінгу» (Расія), «Клуб гладыятарскіх баёў» (Украіна) і New Belarus Pro-Wrestling (Беларусь), выкарыстоўваючы розныя стылі і прыёмы, будуць змагацца паміж сабой у фатальнай сутычцы</p>

9 Чэрвеня 2013 года ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у рамках арт-праекта «Стары новы двор» адбудзецца відовішчнае мерапрыемства – «Сумяшчаем несумяшчальнае: рэстлінг-шоў у музеі». Прадстаўнікі клубаў «Ліга прафесійнага рэстлінгу» (Расія), «Клуб гладыятарскіх баёў» (Украіна) і New Belarus Pro-Wrestling (Беларусь), выкарыстоўваючы розныя стылі і прыёмы, будуць змагацца паміж сабой у фатальнай сутычцы.

Беларуская арганізацыя «New Belarus Pro-Wrestling» з'яўляецца даччыным падраздзяленнем японскага прамоўшэна прафесійнай барацьбы ZERO1. За час свайго існавання арганізацыя набыла міжнародны статус, тым самым атрымаўшы магчымасць супрацоўніцтва з мноствам асацыяцый і федэрацый прафесійнай барацьбы ва ўсім свеце. Толькі за мінулы год New Belarus Pro-Wrestling правяла больш за 10 міжнародных мерапрыемстваў, неаднаразова сама прымала ўдзел у замежных шоў.

На дадзены момант рэстлеры з New Belarus Pro-Wrestling разглядаюць расійскую каманду як сур'ёзнага саперніка, таму што ў Расіі прафесійная барацьба актыўна развіваецца больш за 10 гадоў. У Беларусі ж яна ўзнікла крыху больш за 2-х гадоў таму. Але, як запэўнівае стваральнік беларускай арганізацыі Аляксандр Хаззарда і генеральны дырэктар ZERO1 Ешыюкі Накамура, якасць трэніровак New Belarus Pro-Wrestling лепш, чым у Еўропе і Паўночнай Амерыцы, і беларускі бок абавязкова пакажа станоўчы вынік на самім мерапрыемстве!

Акрамя спартыўных спаборніцтваў адбудзецца арт-паядынак мастака Анатоля Шчогалева і фатографа Аляксея Грамыка, а аматараў музыкі парадуе жывое выступленне ад гомельскага рэпера «Саныча» з прэзентацыяй яго сольнага альбома.

Пачатак мерапрыемства ў 19.00
Кошт квітка - 50 тыс. рублёў

1

https://www.traditionrolex.com/8