https://www.traditionrolex.com/8
<p>Перад выбарам тураператара варта праверыць, колькі гадоў фірма існуе на рынку, колькі экскурсій ужо праведзена, таксама варта ўдакладніць фінансавыя гарантыі</p>

Стрэс, начлег на чамаданах і вяртанне дадому за свой кошт замест доўгачаканага адпачынку на моры. Гэта цалкам магчыма, паколькі ў Польшчы не існуе юрыдычных інструментаў, каб цалкам кантраляваць дзейнасць турыcтычных фірмаў, кажа інспектар дэпартамента адукацыі, спорту і турызму Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства Малгажата Люто:

– Цяжка прадбачыць, якая фірма можа збанкрутаваць. Ніхто, ні маршалкі, ні міністр спорту і турызму, не маюць кантролю над фінансавымі дакументамі прадпрымальнікаў. Кантроль ажыццяўляецца, але ён датычыць зместу дамоў, ці не парушае фірма тэрытарыяльнай сферы, якая пазначана ў рэгістрацыі, ці ўтрымлівае ўмова гарантыі, кантралююцца такія фармальныя рэчы.

Але ёсць магчымасць падстрахавацца, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя». Перад выбарам тураператара варта праверыць, колькі гадоў фірма існуе на рынку, колькі экскурсій ужо праведзена, таксама варта ўдакладніць фінансавыя гарантыі, кажа кіраўнік Падляшскай турыстычнай палаты Яўген Лаўранюк:

– Грошы з гарантыі прызначаны на кампенсацыю аплаты і на пакрыццё коштаў білета на самалёт. Грошаў з гарантыйных абавязацельстваў павінна хапаць на вяртанне. 

Варта таксама звярнуць увагу на велічыню гэтых фінансавых гарантый. Як заўважае Яўген Лаўранюк, для фірмаў, якія арганізуюць адпачынак у далёкіх краінах, напрыклад, у басейне Міжземнага мора, сума павінна складаць каля аднаго мільёна злотых. 

Радэк Дамброўскі

https://www.traditionrolex.com/8