https://www.traditionrolex.com/8
<p>У чым адрозненне звычайнага турызму ад агратурызму?</p>

Пабыць побач з прыродаю, паназіраць за тым, як растуць агуркі і памідоры, пазбіраць каларадскіх жукоў, паслухаць вясковыя песні ды шмат чаго іншага. Усё гэта можа прапанаваць аграэкасядзіба. У год яна можа прыняць да 80 чалавек як з Беларусі, так і з замежжа, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Гаспадарыня такой сядзібы ў вёсцы Жыцін Жабінкоўскага раёна Брэсцкай вобласці спадарыня Ларыса займаецца такім відам турызму з 2008 года:

– Гэта прыватны дом з прысядзібным участкам, які знаходзіцца ў вёсцы і мае вольныя пакоі для адпачынку, для прыёма гасцей. Нельга сказаць, што прымаем турыстаў, лепш сказаць, што прымаем гасцей. Патоку няма, то бок няма сталай прыслугі, якая сустракае гасцей. Адпаведна сезону гаспадары рыхтуюцца, гэта своеасаблівы адпачынак для людей, якія любяць гасцінны, утульны дом, спакой, свежае паветра, натуральныя прадукты.

РР.: На вашу думку, у чым адрозненне звычайнага турызму ад агратурызму?

Спадарыня Ларыса: Атрымліваецца індывідуальны прыём, а кошты нашмат ніжэйшыя. Так склалася, такая сістэма. Як да прыкладу, у тых жа Скандынаўскіх краінах, у той жа Польшчы атрымліваецца даражэй прыём у сядзібах. А ў нас, наадварот, у разы, нават у дзясяткі разоў танней, але ўлічваючы менталітэт беларусаў, шырыню душы, беларус госця не толькі змесціць, але і пакорміць, не робячы калькуляцыі, як кажуць, пачастуе, а яшчэ і зробіць аглядную экскурсію, зараз шмат хто нават замежныя мовы ведае, тую ж англійскую, гэта не праблема. Нават калі дарослыя не ведаюць, то далучацца іх дзеці, пакажуць славутасці, якая культура, чым народ дыхае, які менталітэт ягоны. Шмат хто з-за мяжы для гэтага і едзе, таму што крамамі не асабліва здзівіш, канцэртамі, вуліцамі, маставымі, тратуарамі, будынкамі, архітэктураю. Народ ужо хоча паглядзець, чым жыве чалавек у суседняй краіне, якія ў яго спадзяванні, да чаго ён імкнецца, якія ў яго мары, які ў яго светапогляд, якая ў яго філасофія жыцця, і тут, канешне, асабліва для такіх турыстаў,  агратурызм  - гэта вельмі важна.

РР.: Хто вашы асноўныя наведвальнікі?

Спадарыня Ларыса: Розныя, абсалютна розныя людзі – па ўзросту, па стану матэрыяльнаму, па прафесіі самыя розныя. Напэўна, яны так думаюць: пабыць бліжэй да прыроды, адчуць душэўнасць, напэўна, з прыродаю неяк пабыць. Таму што ў асфальце чалавек адчувае сябе ўсё горш і горш, ён разумее, што жыве, як за кратамі, неба не бачна, расліны такія штучныя, прырода ж была створана для чалавека загадзя.

РР.: Як вы лічыце, з якімі праблемамі сутыкаецца або можа сутыкнуцца ў Беларусі аграсядзіба?

Спадарыня Ларыса: Канешне, трэба ўлічваць тое, што павінна быць экалагічнае выхаванне. Экалагічнае выхаванне чалавека, які вырас у горадзе. Таму што ён нават не ўяўляе, як вырастаюць памідоры, агуркі, і   адкуль мы бярэм малако. Ён думае, што яно льецца з крана. Але часта бярэцца як ідэя ў іншых краінах людзьмі, якія нічога не ведаюць пра аграсядзібу, якія не разбіраюцца ў гэтай тэме. Вырашылі, ага, а што я з гэтага першым чынам буду мець, о, дзяржава дае крэдыт, добра, і пры гэтым недарагі, трэба ісці. Без уліку прынцыпаў вядзення гэтай дзейнасці, без вывучэння, якой гэтая дзейнасць павінна быць, народ нічога не паспявае, нічога ў яго не атрымліваецца, як гаворыцца, усюды не паспееш. Абслугоўванню трэба таксама вучыцца, трэба шмат што ўмець, ведаць і перш за ўсё – велізарнае цярпенне.

https://www.traditionrolex.com/8