https://www.traditionrolex.com/8
<p>Жыць каля мяжы і не мець магчымасці яе перасячы – адчуванне няўтульнае. Польскае генконсульства ў горадзе, як Мека, у акенцах якой можна атрымаць «шэнген». Раней былі чэргі, каб здаць дакументы, якіх шугаўся і якія ўспамінаеш цяпер амаль з настальгіяй. Цяпер рэгістрацыя праз інтэрнэт. Нібыта палёгка! Насамрэч гульня ў кошкі-мышкі</p>

Раз на месяц у Гродне пануе «шэнгенская ліхаманка», пiша Сяргей Астраўцоў на радыё «Свабода».

Перад абвешчаным днём, калі адкрыецца інтэрнэт-рэгістрацыя віз у польскім генконсульстве, напярэдадні – абмен звесткамі, у які час павінен адбыцца «выкід» тэрмінаў падачы дакументаў і як лепей запаўняць анкеты. Выкід – нібы ўспышка на Сонцы – хуткі і моцны. Выпрабаванне не абы-якое. Раней начамі сядзелі за камп'ютарам. Цяпер нібы ўдзень трэба лавіць удачу, але на гэта бывае ўсяго некалькі хвілін, калі тысячы людзей адначасова падлучаюцца да сайту консульства.

1.

Жыць каля мяжы і не мець магчымасці яе перасячы – адчуванне няўтульнае. Польскае генконсульства ў горадзе, як Мека, у акенцах якой можна атрымаць «шэнген». Раней былі чэргі, каб здаць дакумэнты, якіх шугаўся і якія ўспамінаеш цяпер амаль з настальгіяй. Цяпер рэгістрацыя праз інтэрнэт. Нібыта палёгка! Насамрэч гульня ў кошкі-мышкі. Супраць цябе будуць няўлоўныя непрыяцелі, яны зробяць усё, каб ты не зарэгістраваўся.

Увесь Гродна, здаецца, заклапочаны тым, як перайграць нябачнага «электроннага рэгістратара», які ўвесь час збівае цябе, устаўляе палкі ў колы. Ты маеш запоўніць анкету, націснуць і зарэгістраваць яе, каб атрымаць штрых-код і канкрэтную дату здачы дакументаў. Гэта можна зрабіць толькі раз на месяц. Не атрымалася, чакай наступныя трыццаць дзён.

Фармальна ты маеш на запаўненне анкеты гадзіну, але гэта ілюзія. Ты павінен быць падрыхтаваным дзейнічаць хутка, як пры зборцы-разборцы «калашнікава» на час. Чым хутчэй запаўняеш анкету. Скончыў, сайт не завіс, анкета сама не закрылася, удалося! Але ж не: пярэчыць, што запоўнена з памылкамі. Падкрэслена чырвоным. Напрыклад, краіна Беларусь «не існуе», Гродна «няма» і гэтак далей. Ён можа напісаць, што і ваша прозвішча выклікае пытанні.

Нэрвы патрэбны жалезныя, прычым табе ніколі невядома, ці будзе канчатковы вынік. Бо калі ўдалося дайсці да апошняга раздзелу, дзе можна выбраць дату падачы дакументаў, але зарэгістраваць анкету табе перашкодзілі, пры наступнай спробе ўсе «тэрміны» або месцы ў чарзе ўжо могуць быць «расхапаныя». Але ўсё роўна спрабуй зноў закаціць на гару свой ненадзейны «камень», раптам не сарвецца. Змагайся да апошняга! Дзеля гэтага існуюць хітрыкі: ты павінен разгарнуць чым болей анкет – адна закрываецца, ты бярэшся адразу запаўняць наступную – раптам пашанцуе! Сустрэў знаёмага, яму ўдалося зарэгістравацца. Але дзеля гэтага ён трымаў разгорнутай візавую анкету адразу ў пятнаццаці вокнах!

2.

У інтэрнэце тым часам абвесткі: калі ласка, ёсць магчымасць зарэгістравацца на бягучы месяц на любы дзень. Цана: 124 еўра.  Так, гэта больш, чым у два разы перавышае консульскі збор. Але попыт — зашкальвае! А вось іншая абвестка: 280 еўра. Кажуць, што і даражэй просяць. Як ні дзіўна: Беларусь у два з паловай разы апярэдзіла ў гэтай справе, напрыклад, суседку Украіну: на тысячу жыхароў РБ выдаецца шэсць дзясяткаў шэнгенскіх віз. Два гады назад іх атрымалі каля шасцісот тысяч чалавек, летась – прыблізна на сто тысяч больш. Каля паловы з іх выдаюць палякі.

Гродзенцы варожаць на кавовай гушчы: хто ставіць фільтры, адных прапускае, іншым блакуе магчымасць запоўніць анкету для атрымання візы? Спецслужбы? Мэта? Стварыць напружанасць, выклікаць незадаволенасць Польшчай? І прымусіць купляць «шэнгенскі тэрмін» у «шэрай сфэры»? Выходзіць, што «людзі ў цывільным» (калі гэта яны) ствараюць перашкоды, каб нехта незаконна зарабляў грошы? А яны што з таго маюць? «Маральнае» задавальненне? Пры ўсім тым, што маюць абавязак самі менавіта змагацца з хакерамі, а не заахвочваць, не даваць ім поўную свабоду? Адзін з наведвальнікаў сайту s13.ru падлічыў, што гэта бізнэс на мільёны і мільёны еўра: «І скажаце, што такі пірог праходзіць міма нашай улады?», – не дае веры ён.

А можа маёры самі локці кусаюць ад бязраднасці? Наіўна?! Кантроль у беларускім інтэрнэце суцэльны. Значыцца не могуць яны не разумець, не ведаць: што, як і якім чынам адбываецца. Беларусы мусяць карыстацца інтэрнэтам з ласкі дзяржаўнай службы, усё – толькі  праз яе каналы сувязі. Там як на далоні – якую куды вы дасылаеце пошту, якія сайты наведваеце. Само сабой, і – вашы спробы зарэгістраваць шэнгенскую анкету.

Апошнім разам доступ з Польшчы быў спецыяльна закрыты польскім правайдэрам. Дзеля «чысціні эксперыменту». Каб не думалі, што ў закуліснай гульні ўдзельнічаюць таксама Збігнеў або Яцэк з Варшавы. Атрымалася! Сакрэт полішынэля раскрыўся! На гродзенскім блогу s13.ru з'явіліся інтэрнэт-адрасы, уладальнікі якіх зарэгістравалі мноства анкет, завалодаўшы вялікай колькасьцю месцаў у чарзе ў польскае консульства. Адрасы, ясна, беларускія.

Многія гродзенцы ўздыхнулі з палёгкай: ну, хоць польскі бок не замяшаны ў гэта. Аднак больш абазнаныя лічаць, што хтосьці з палякаў таксама мачае пальцы ў калявізавы бізнэс. Неабавязкова гаворка можа ісці аб супольных дзеяннях. Проста кожны хапае сваю частку пірага, сказаў мне адзін супрацоўнік невялікай турфірмы, дзе таксама спрабуюць афармляць візы «на закупы», шэнгенскія.

3.

Магчымасьць запоўніць візавую анкету са свайго камп'ютара ў інтэрнэце не з'яўляецца таварам і платнай паслугай таксама. Вось у чым соль. Гэта не прадаецца, бо – бясплатна. Грошы бяруцца за афармленне візы, за яе з'яўленне ў вашым пашпарце. Хаця нямала віз палякі таксама выдаюць бясплатна. Словам, узнік падпольны бізнэс на тым, што не прадаецца, грошай каштуе немалых, абарот мае таксама, мабыць, нежартоўны.

У вас ёсць камп'ютар, вы карыстаецеся пастаянна інтэрнэтам і не хочаце  пераплачваць немаведаму каму. Аднак ёсць мноства людзей сталага веку, вясковых жыхароў, якія самастойна нізавошта не здолеюць запоўніць анкету. І камп'ютара няма і пра інтэрнэт паняцця не маюць. А значыць, падпольны бізнэс мае неабмежаваныя абсягі для існавання. Калі толькі яго не перапыняць гэтак званыя «кампетэнтныя органы». Але ці збіраюцца яны гэта рабіць? Вось пытанне! Падобна, мы так і не даведаемся, хто пастаянна ставіць беларусам перашкоды на шляху да шэнгенскай візы, хто – за кулісамі.

https://www.traditionrolex.com/8