https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>У Беларускім доме ў Варшаве адкрылася мастацкая выстава пад назвай «Першапачатак», у межах якой грамадскасці прадстаўлены палотны з выявамі сучасных беларускіх пісьменнікаў у выглядзе разнастайных казачных істот</strong></p>

У Беларускім доме ў Варшаве адкрылася мастацкая выстава пад назвай «Першапачатак», у межах якой грамадскасці прадстаўлены палотны з выявамі сучасных беларускіх пісьменнікаў у выглядзе разнастайных казачных істот.

Усяго ў праекце, прымеркаваным да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў, прынялі ўдзел 14 беларускамоўных літаратараў, сярод якіх такія вядомыя мэтры прыгожага пісьменства, як Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Арлоў, Леанід Дранько-Майсюк і іншыя, не менш цікавыя і таленавітыя асобы. На фотаздымках, выкананых Валерыем Дубоўскім, пісьменнікі ператварыліся ў    персанажаў славянскай міфалогіі: Бая, Дамавіка, Лесавіка, Жыжаля, Жыценя, Лазніка, Русалку, Лёлю, Бордзю, Цёцю, чарцей. Па словах ініцыятаркі праекта, паэткі Ірыны Хадарэнка, найбольш складаным у працэсе яго рэалізацыі было пераадоленне ўсеагульнай млявасці і абыякавасці, традыцыйна ўласцівых нашай творчай інтэлігенцыі.

wystawa3

wystawa1

wystawa2

На адкрыццё выставы, якая праходзіць пры падтрымцы кампаніі «Разам для Беларусі», сабраліся прадстаўнікі беларускай супольнасці, якія зараз пражываюць у Польшчы. У Мінску дадзеная экспазіцыя будзе дэманстравацца з восені.

https://www.traditionrolex.com/8